Расліны вышынёй ад 10 да 80 см. Сцябло сцелістае або прыўзнятае, зрэдку прамастойнае, галінастае ад асновы, з дробнымі плеўкамі, белаватымі рассечанымі раструбамі. Лісце дробнае, чаргаванае, шырокаэліпсападобнае, на кароткіх чаранках. Кветкі дробныя, непрыкметныя, у пучках па 2-5, размешчаныя на ўсім сцябле ў пазухах лісця. калякветнік 5-раздзельны, бледна-зялёны, белы або ружаваты па краях, тычынак 8. Плод — дробны трохгранны арэшак. Цвіце ў чэрвені—кастрычніку.
Распаўсюджаны пераважна ва ўмераных і паўночных раёнах Еўразіі (за выключэннем Арктыкі). Расце ўздоўж дарог, на засмечаных месцах, пустках, выганах, каля жылля.
↑Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
↑Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 102. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Polygonum heterophyllum
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 102. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Polygonum neglectum
Мазан І. П. Спарыш, драсён птушыны // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 579. — 599 с. — 10 000 экз.