Дрожджава-вінакурны завод Любанскага
Славутасць | |
Дрожджава-вінакурны завод Любанскага | |
---|---|
| |
53°52′35″ пн. ш. 27°34′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Заснавальнік | Яўстах Любанскі |
Дро́жджава-вінаку́рны заво́д Лю́банскага — комплекс будынкаў у Мінску, гістарычным раёне Серабранскія Млыны. Месціцца на вуліцы Маякоўскага, 79.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Завод на Ігуменскім тракце збудаваны на мяжы XIX—XX стагоддзяў, адкрыты ў 1903 годзе. Належаў Яўстахію Любанскаму, гаспадару Лошыцы. Тут жа быў невялікі рэктыфікацыйны завод, дзе рабілася ачыстка спірту. З 1908 года арандаваўся Фундылёрам і Іргерам, якія ўсталявалі тут паравы рухавік. У 1913 годзе на заводзе працуе каля 40 чалавек. Напярэдадні Першай сусветнай вайны манапалістычнае аб’яднанне дражджавікоў распалася, завод закрыўся. За савецкім часам маёмасць нацыяналізаваная[1]. Будынкі прадпрыемстваў у канцы XX ст. былі занятыя пад карпусы Даследчага электрарамонтнага завода.
Зноскі
- ↑ «Красный» Минск начала XX в.: бывший дрожжево-винокуренный завод, театр им. Горького, Музей-мастерская Азгура и пожарное депо на Городском валу (руск.). ctv.by (26 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 4-4-2020. Праверана 4-4-2020.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.