Дрывасек-скурнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дрывасек-скурнік

Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Prionus coriarius Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1553682
EOL  1015369

Дрывасек-скурнік (Prionus coriarius) — від жукоў-вусачоў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела — 18—45 мм. Афарбоўка самца смаляна-чорная, бліскучая; самкі — чырванавата-карычневая ці бурая. Вусікі прымацаваны за межамі выемкі вачэй, трэці членік падоўжаны. Пярэднеспінка шырокая, бакавы край з трыма зубцамі.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Насяляе дубовыя, грабава-дубовыя і грабава-букавыя лясы. Пашыраны ў Еўропе, Малой Азіі, Іране, на Каўказе, у Паўночнай Афрыцы.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Самкі адкладваюць яйцы ў глебе на адмерлыя карані і прыкаранёвую частку ствалоў і пнёў. Лічынкі развіваюцца ў драўніне дуба, граба і некаторых іншых лісцевых парод. Лёт жукоў назіраецца ў ліпені-жніўні. Жыццёвы цыкл — 2—3 гады.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]