Дыляфруз Джабарава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыляфруз Джабарава
Дата нараджэння 7 мая 1950(1950-05-07) (73 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Прафесія танцоўшчыца, акцёрка
Узнагароды
Народны артыст Узбекскай ССР

Дыляфруз Абдурахімаўна Джабарава (7 мая 1950, Ташкент) — танцоўшчыца. Народная артыстка Узбекістана (1984).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 7 мая 1950 года ў Ташкенце.

Скончыла аддзяленне народнага танца Ташкенцкай дзяржаўнай нацыянальнай вышэйшай школы танца і харэаграфіі (1967), харэаграфічнае аддзяленне Ташкенцкага дзяржаўнага інстытута культуры (1983).

Салістка ансамбля спеваў і танцаў «Шодлік» (1967—78), Тэатра імя Наваі (1978—82), аб’яднання «Узбекканцэрт» (1982—86), з 1986 года ў гастрольна-канцэртным аб’яднанні Узбецкая дзяржаўная філармонія імя Мухітдзіна Карыягубава. У 1990—2001 гадах — мастацкі кіраўнік ансамбля спеваў і танца «Шодлік» (з 1996 «Узбекістан»).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выконваныя танцы адрозніваюцца радасцю, насычанасцю і выразнасцю рухаў, прыгожымі рытмамі, якія ў тонкіх жэстах выяўляюць любоў, боль і радасць жаночага сэрца.

Лепшыя танцы: «Dil kuylasin», «Gulruh», «Daryoi azim», «Surnay lazgisi», «Noz etar», «Oʻsma qoʻyibdi qoshiga», «Raqqosa», «Tanavor», «Uynasangiz», «Munojat» і іншыя. Выканала партыю фарандолы ў оперы «Кармэн» (Ж. Бізэ). У яе рэпертуары індыйскі, чылійскі, уйгурскі, рускі, іранскі, турэцкі, афганскі, цыганскі і іншыя народныя танцы. Гастралявала ў такіх краінах, як ЗША, Аўстралія, Бельгія, В'етнам, Германія, Сірыя і інш. Зняты тэлефільм «Танцуе Дыляфруз Джабарава», прысвечаны творчасці Д. Джабаравай (1984)[2].

Зноскі