Дым

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дым ад згарання раслін

Дым — устойлівая дысперсная сістэма, якая складаецца з дробных цвёрдых часціц, змешчаных ва ўзважаным стане ў газах. Дым — тыповы аэразоль з памерамі цвёрдых часціц ад 10−7 да 10−5 м. У адрозненне ад пылу — больш грубадысперснай сістэмы, часціцы дыму практычна не абсоўваюцца пад дзеяннем сілы цяжару. Часціцы дыму могуць служыць ядрамі кандэнсацыі атмасфернай вільгаці, у выніку чаго ўзнікае смуга.

У нана-навуках назоўнік «дым» (fume) азначае воблака ў паветры, якое складаецца з часціц, у тым ліку і наначасціц нізкай лятучасці, і якое ўтвараецца кандэнсацыяй выпарэнняў, зробленых хімічнай або фізічнай рэакцыяй.[1]

Дым і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Дым утвараецца, у прыватнасці, пры згаранні гаручых рэчываў, напрыклад у топках ЦЭС і розных прамысловых усталёвак, пры пажарах, асабліва лясных. Такія дымы могуць утрымоўваць буйныя часціцы незгарэўшага паліва і попела, вокіслаў металаў, сажы, смалы. Пры дрэннай ачыстцы дымавых газаў забруджваецца навакольная прастора, пагаршаецца мікраклімат, утвараецца смуга, зніжаецца натуральная асветленасць.

Зноскі

  1. BSI PAS 71. Тэрміналогія ў сферы нана-навук і нанатэхналогій па стане на канец 2000-х гг. заставалася неканчаткова аформленай. Яе стандартызацыяй займаліся ТК ІСО 229, а таксама розныя нацыянальныя арганізацыі па стандартызацыі. Адной з прапановаў на ўнармаванне нана-тэрміналогіі з'яўляецца тымчасовая Публічная спецыфікацыя PAS 71 Брытанскага інстытута стандартаў (BSI), выпушчаная ў 2005.

Літ.: