Газ

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Газ (фр.: gaz, прапанавана галандскім навукоўцам Я. Б. Гельмонтам): агрэгатны стан рэчыва, у якім ягоныя часцінкі узаемадзейнічаюць слаба і рухаюцца свабодна па ўсім аб’ёме, у якім знаходзяцца. Газы шырока распаўсюджаныя ў прыродзе, яны ўтвараюць атмасферу Зямлі, у значнай колькасці ўтрымліваюцца ў цвёрдых пародах, раствораны ў вадзе мораў, акіянаў, азёраў, рэкаў. Сонца, іншыя зоркі, міжзорнае рэчыва, складаюцца з газу або плазмы. У прыродных умовах газы звычайна сустракаюцца ў выглядзе сумесі хімічна індывідуальных газаў (напрыклад, паветра).

Для газаў характэрная адсутнасць захавання формы і аб’ёму, значная залежнасць уласцівасцяў ад тэмпературы і ціску. Для апісання гэтых залежнасцяў у фізіцы распрацаваныя газавыя законы. Кожнае рэчыва можна перавесці ў газападобны стан стварэннем адпаведнага ціску і тэмпературы (глядзі Фазавы пераход).

Таксама: Апісанне сукупнасці аб’ектаў, якія ўзаемадзейнічаюць падобна да малекулаў газу (напрыклад, “электронны газ” для валентных электронаў у металах, фаноны ў вадкім геліі, “базэ-газ” элементарных часцінак з цэлым спінам і да т.п.).