Дыфузія
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Дыфу́зія (лац. diffusio «дыфузіо» – расцяканне) – узаемнае пранікненне (перамешванне) рэчываў, якія знаходзяцца ў кантакце. Дыфузія характэрная для ўсіх агрэгатных станаў рэчыва; найхутчэйшай з'яўляецца дыфузія газаў, найпавольнейшай – дыфузія цвёрдых цел.
Дыфузія – адзін з прыкладаў з'яў пераносу.
Прычынай дыфузіі з'яўляецца цеплавы рух малекул рэчываў.
Гл. таксама [правіць]
- Дыфузія ў крышталі
- Дыфузія ў плазме
- Дыфузійная раўнавага
- Вярчальная дыфузія
- Осмас
- Солевыя пальцы
- Парадокс Гібса