Дэнеш Карамзаі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэнеш Карамзаі
Дата нараджэння 13 мая 1913(1913-05-13) ці 1913[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 ліпеня 2001(2001-07-31) ці 2001[1]
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, віяліст
Інструменты альт

Дэнеш Карамзаі (13 мая 1913, Арад (Румынія) — 31 ліпеня 31 ліпеня 2001, Боўлдэр, Каларада) — венгерска-амерыканскі альтыст і педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў будапешцкую Музычную акадэмію імя Ліста як скрыпач, аднак у 1935 годзе пры заснаванні Новага Венгерскага квартэта ўвайшоў у яго склад як альтыст і заставаўся ў гэтай якасці на працягу ўсіх 37 гадоў існавання ансамбля. За гэты час разам з квартэтам пераехаў спачатку ў Нідэрланды (1937), а затым у ЗША (1950). Акрамя выступаў у складзе квартэта Карамзаі спарадычна выступаў як саліст з рознымі аркестрамі, у тым ліку ўдзельнічаў у запісу саўндтрэка да фільму «Бен-Гур» (1959), музыку да якога напісаў іншы амерыканскі венгр Міклаш Рожа  (руск.). З 1962 года ён выкладаў у Каларадскім універсітэце, у 19731979 гадах змяніў яго на Аберлінскі каледж, а ў 1980 годзе вярнуўся назад і зноў выкладаў у Боўлдэры да 1996 года, шмат зрабіўшы для прапаганды ў ЗША венгерскіх выканаўцаў постсацыялістычнай эпохі (у прыватнасці, па ініцыятыве Карамзаі ў 1982 годзе ў Боўлдэр упершыню прыехаў, а з 1986 года тут асталяваўся Квартэт Такача).

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]