Д’Артаньян і тры мушкецёры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Д’Артаньян і тры мушкецёрыM:
Жанр музычны фільм[d], фільм плашча і шпагі[d], тэлесерыял — экранізацыя рамана[d] і тэлекамедыя[d]
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Адэская кінастудыя
Працягласць 249 хв.
Краіна
Мова руская
Год 1978
Наступны фільм Мушкецёры праз дваццаць гадоў[d]
IMDb ID 0076998

«Д’Артанья́н і тры мушкецёры» (руск.: Д’Артаньян и три мушкетёра) — папулярны савецкі трохсерыйны музычна-прыгодніцкі тэлефільм па матывах рамана «Тры мушкецёры» Аляксандра Дзюма-бацькі. Рэжысёр — Георгі Юнгвальд-Хількевіч.

Здымкі фільма адбываліся ў 1978 годзе ў Львове[1], Адэсе, Свірскім замку[2], замках у Падгорцах і Хоціне. Тэлепрэм’ера на Цэнтральным тэлебачанні СССР адбылася 25 снежня 1979.

У 19902000-х гадах выйшлі на экраны 3 працягі фільма:

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Бедны гасконскі шляхціч д’Артаньян адпраўляецца ў Парыж, каб трапіць у роту каралеўскіх мушкецёраў. У Мэнге ён трапляе на загадкавага чалавека, распачынае бойку і губляе рэкамэндацыйны ліст, адрасаваны графу дэ Трэвілю. У Парыжы ён заўважае таго таямнічага мужчыну і гоніцца за ім. Па дарозе ён штурхае параненага Атоса, выпадкова зневажае Партоса і Араміса, і ўсе яны па чарзе выклікаюць д’Артаньяна на дуэль. На месцы прызначанай сустрэчы высвятляецца, што тры мушкецёры — тры сардэчныя сябры, а Араміс і Партос робяцца секундантамі Атоса. Дуэль, аднак, перарваная з'яўленнем нараду гвардзейцаў кардынала пад камандаваннем спадара дэ Жусака. Мушкецёры прымаюць рашэнне ўчатырох атакаваць гвардзейцаў і перамагаюць. Пасля гэтага д’Артаньян становіцца сябрам Атоса, Партоса і Араміса. Чацвёра сяброў распачынаюць супрацьстаянне з усемагутным кардыналам Рышэльё і падступнай Міледзі, уратоўваюць гонар каралевы Францыі і ўдзельнічаюць у вайне з Англіяй і ў асадзе Ля-Рашэлі. Па сканчэнні аблогі Атос, Партос і Араміс збіраюцца пакінуць вайсковую службу, а д’Артаньян становіцца лейтэнантам каралеўскіх мушкецёраў. Сябры дамаўляюцца сустрэцца роўна праз дваццаць гадоў…

  • 1-я серыя — «Атос, Партос, Араміс і Д’Артаньян»;
  • 2-я серыя — «Падвескі каралевы»;
  • 3-я серыя — «Прыгоды працягваюцца».

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]