Ганна Аўстрыйская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ганна Аўстрыйская
фр.: Anne d'Autriche, ісп.: Ana de Austria (de Habsburgo)
AnnaofAustria01.jpg
Каралева Францыі
18 кастрычніка 1615 — 14 мая 1643
Папярэднік: Марыя Медычы
Пераемнік: Марыя Тэрэзія Аўстрыйская
 
Нараджэнне: 22 верасня 1601({{padleft:1601|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:22|2|0}})
Вальядалід, Іспанія
Смерць: 20 студзеня 1666({{padleft:1666|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:20|2|0}}) (64 гадоў)
Парыж, Каралеўства Францыя
Дынастыя: Габсбургі
Бацька: Філіп III
Маці: Маргарыта Аўстрыйская
Муж: Людовік XIII
Дзеці: Людовік XIV, Філіп I Арлеанскі

Ганна Аўстрыйская (фр.: Anne d'Autriche, ісп.: Ana de Austria (de Habsburgo); 22 верасня 1601 — 20 студзеня 1666) — каралева Францыі, жонка (з 18 кастрычніка 1615) караля Францыі Людовіка XIII. Эпітэт «Аўстрыйская» азначае толькі прыналежнасць да дынастыі Габсбургаў, аўстрыйскай па паходжанні.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дачка іспанскага караля Філіпа III, спрабавала праводзіць праіспанскую палітыку. Падтрымлівала змовы супраць Рышэльё. Шлюб Людовіка і Ганны 23 года быў бяздзетным, і толькі ў 1638 і 1640 гадах, пасля некалькіх няўдалых цяжарнасцей у Ганны, нарадзіліся іх два сына, будучыя Людовік XIV і Філіп I Арлеанскі.

У 16431651 была рэгентам пры малалетнім Людовіку XIV, фактычна ж дзяржавай кіраваў Дж. Мазарыні, прызначаны ёю першым міністрам. У 1661 годзе, пасля смерці Мазарыні, калі Людовік XIV стаў кіраваць самастойна, Ганна сышла ў кляштар Валь-дэ-Грас.

Сканала 20 студзеня 1666 года ад рака грудзей.

Ганна Аўстрыйская ў літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Адносіны Ганны Аўстрыйскай і Людовіка XIII сталі адной з сюжэтных ліній знакамітага рамана Аляксандра Дзюма-бацькі «Тры мушкецёра». У яго працягах «Дваццаць гадоў пасля» і «Віконт дэ Бражэлон, або Дзесяць гадоў пасля» Ганна Аўстрыйская таксама адна з дзеючых асоб. У апавяданні англійскай пісьменніцы Эвелін Энтані «Каханне кардынала» таксама згадваецца Ганна Аўстрыйская. Пра Ганну таксама ідзе гаворка ў гістарычных раманах Георга Борна «Ганна Аўстрыйская, або Тры мушкецёра каралевы», Шарля Даляра «Першае каханне Ганны Аўстрыйскай» і Жульеты Бенцоні «Спальня Каралевы» з серыі «Дзяржаўныя таямніцы».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Thea Leitner. Habsburgs verkaufte Töchter. 8. Auflage. Piper, München 1999, ISBN 3-492-21827-X.
  • Anka Muhlstein. Königinnen auf Zeit. 1. Auflage. Insel, Frankfurt am Main 2005, ISBN 3-458-34832-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Тры мушкецёра


Шаблон:Regent-stub