Ельня (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ельня
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 138 м
Даўжыня 4,85 км
Шырыня 1,52 км
Плошча 5,42 км²
Аб’ём 0,00852 км³
Даўжыня берагавой лініі 14,9 км
Найбольшая глыбіня 3,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 14,4 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Ельня (Беларусь)
Ельня
Ельня
Ельня (Віцебская вобласць)
Ельня
Ельня
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ельня, Ельнавозера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Яльнянка (прыток Дзісны) ў межах ландшафтнага заказніка «Ельня», за 16 км на паўднёвы ўсход ад горада Мёры.

Плошча паверхні возера 5,42 км². Даўжыня 4,85 км, найбольшая шырыня 1,52 км. Даўжыня берагавой лініі 14,9 км. Найбольшая глыбіня 3,5 м. Аб’ём вады 8,52 млн. м³. Плошча вадазбору 14,4 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі на захадзе і поўначы вышынёй да 1,5 м, на ўсходзе і паўночным усходзе пясчана-жвіровыя, высланы валунамі. Дно плоскае, сапрапелістае, каля заходняга берага тарфяністае, каля ўсходняга — пясчана-жвіровае. Зарастае слаба, уздоўж берагоў рэдкі трыснёг і чарот. Сцёк у возера Чорнае.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]