Ерамія Брандрэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ерамія Брандрэт
Jeremiah Brandreth
Jeremiah Brandreths head.jpg
Дата нараджэння: 1790
Дата смерці: 7 лістапада 1817
(27 гадоў)
Лагатып ВікіСховішча Ерамія Брандрэт на Вікісховішчы
Дошка, на якой праходзіла апошняе абезгалоўліванне (абезгалоўліваемы да таго моманту быў мёртвы). З калекцыі Музея і мастацкай галерэі Дэрбі

Ерамія Брандрэт (англ.: Jeremiah Brandreth, 1790 — 7 лістапада 1817) — беспрацоўны панчошны майстар, які жыў у Нотынгемшыры, абезгалоўлены за здраду. Быў вядомы як «Нотынгемскі капітан». Ён і двое яго саўдзельнікаў былі двума апошнімі людзьмі, пакаранымі праз адсячэнне галавы сякерай у Вялікабрытаніі[1].

Ерамія нарадзіўся ў Уілфардзе[2], у вёсцы, якая цяпер з'яўляецца часткай Нотынгема, і пераехаў у Сатан-ін-Эшфілд, дзе ў яго была жонка і трое дзяцей. Лічыцца, што Ерамія быў залучаны ў дзейнасць луддзітаў у 1811 годзе[2].

Ерамія сустрэўся з Уільямам Дж. Оліверам («Шпіёнам Оліверам») у маі 1817 і дамовіўся аб супрацоўніцтве, у рамках якога было запланавана, што ён далучыцца да 50 тысяч мужчын у Лондане для штурму Таўэра. Шырока распаўсюджана меркаванне, што Брандрэт быў ахвярай лорда Сідмаўта, які прыняў жорсткія меры супраць мяцежнікаў-луддзітаў[3]. «Рэвалюцыя» пачалася 9 чэрвеня 1817 г.. Брандрэт правёў заключнае пасяджэнне ў пабе ў Пентрыджы або Пентрычы, дзе ён і яго калегі-змоўшчыкі ўзначалілі марш на Нотынгем, дзе «яны атрымаюць 100 гінеяў, хлеб, мяса і піва, затым яны прывядуць напад на казармы, скінуты ўрад і наступіць канец беднасці — назаўжды».

Брандрэт адмовіўся плаціць фунт і восем пенсаў за піва, адзначыўшы, што неўзабаве гэта будзе бескарысна[4].

Змоўшчыкі сустрэлі салдат у Гілтбруке, непадалёк ад горада Іствуд у Нотынгемшры.

Трыццаць пяць чалавек былі прыцягнутыя да суду, і Брандрэт, Уільям Тэрнер і Ісаак Ладлам былі прысуджаныя да чвартавання, але прысуд быў зменены Георгам IV.

Брандрэт быў павешаны і памёр, пасля чаго яму і двум іншым адсеклі сякерай галовы[1]. Айвар Смален казаў, што натоўп, якому паказалі галаву Брандрэта як здрадніка, не развесяліўся, і кавалерыстам, як сцвярджаецца, было загадана быць гатовымі да залпу.

Дошка, якая выкарыстоўвалася падчас абезгалоўлівання для ўтрымання цел, захоўваецца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Hanging, Drawing and Quartering accessed July 2007
  2. 2,0 2,1 Jeremiah Brandreth at schoolnet accessed July 2007
  3. Chambers Biographical Dictionary (1990). p. 1346
  4. Depositions used to convict Brandreth Pentrich Historical Society, accessed June 2007