Таўэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Таўэр

Та́ўэр (ад англ.: tower — вежа), Лонданскі Таўэр (Her Majesty's Royal Palace and Fortress, Tower of London) — замак-крэпасць ва ўсходняй частцы гістарычнага цэнтру Лондана, на паўночным беразе ракі Тэмзы. Адзін з найстарэйшых гістарычных будынкаў Вялікабрытаніі, старэйшая частка, г. зв. «Белая вежа», пабудавана пры Вільгельме Заваёўніку. Да XVII ст. адна з рэзідэнцый англійскіх манархаў, да 1820 году ў Таўэры размяшчалася галоўная дзяржаўная турма. Пазней ў Таўэры размяшчаўся арсенал і казармы. Сёння Таўэр — адначасова помнік гісторыі і музей (калекцыя зброі, каралеўскіх каштоўнасцей і інш.), уключаны ў спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У свой час, у Таўэры было тайна забіта або пакарана смерцю шмат вядомых асоб, у т.л. Генрых VI, Эдуард V з братам Рычардам, Томас Мор, Томас Кромвель, жонкі Генрыха VIII — Ганна Балейн і Кацярына Говард, і інш.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Gower R. Ch. The Tower of Londom. v. 1-2. — L., 1901—1902/