Ерась
Е́рась (грэч. αἵρεσις — «выбар, кірунак, думка») — свядомы адыход ад дагматаў веры, які па-новаму тлумачыць раней прынятыя каноны рэлігійнага вучэння; вылучэнне са складу царквы новай абшчыны. У шырокім сэнсе «ерассю» называюць любое свядомае адмаўленне ці скажэнне таго вучэння, якое лічыцца ісцінным.
Змест |
[правіць] Вызначэнні
Ератыкі звычайна не вызначаюць свае перакананні як ерэтычныя. Ерась — гэта пераацэнка каштоўнасцяў у рамках ўсталяванай сістэмы вераванняў. Да прыкладу, каталікі называлі пратэстантаў ерэтыкамі, ў той час як некаторыя некаталікі разглядалі Каталіцызм як «Вялікае адступніцтва».
У сучаснай мове тэрмін мае адмоўнае адценне, таму ў Рускай праваслаўнай царкве выкарыстоўваецца слова «інаслаўе», якому надаецца прыкладна той жа сэнс, аднак без адмоўнай ацэнкі, якую тэрмін «ерась» набыў у новазапаветных пасланнях. Прычына такой з'вы заключаецца ў тым, што прымалася толькі адная ісціна Хрыста: лічылася, што ніводная альтэрнатыўная ісціна не магла забяспечыць чалавеку пазбаўленне.
[правіць] Вытворныя паняцці
- Ерасія́рх (грэч. αἱρεσιάρχης) — глава ерэтычнай рэлігійнай абшчыны ці руху.
- Ераты́к (грэч. αἱρετικός) — прыхільнік ерэтычнай ідэалогіі, член ерэтычнай абшчыны.
[правіць] Ерасі ў хрысціянстве
З пункту гледжання артадаксальнага хрысціянства, наступныя вучэнні традыцыйна разглядаюцца як ерэтычныя:
- Акефалы
- Альбігойцы
- Арыянства
- Арнальдысты
- Архонтыкі
- Афінгане
- Бегарды
- Дакетызм
- Данатысты
- Манафізіцтва
- Ісахрысты
- Манафеліцтва
- Мантанізм
- Філятызм
- Флагелянцтва
[правіць] Глядзіце таксама
| Гэта пачатак артыкулу пра хрысціянства. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Ерасі ў хрысціянстве | ||
|---|---|---|
| Гнастычныя ерасі | Дакетызм · Мікалаіты · Адаміты · Паўлікіяне · Багамілы · Катары · Альбігойцы · Вальдэнсы · Лоларды | |
| Трынітарныя ерасі | Трытэізм · Манархіяне (Адапцыяністы) (Савеліянства) · Арыянства · Анамеі · Македаніянства · Агнаіты | |
| Хрысталагічныя ерасі | Апалінарызм · Монафізіцтва · Аўтардакецтва · Агнаіты · Монафеліцтва · Нестарыянства | |
| Эклезіялагічныя ерасі | Мантанізм · Данатызм · Старакаталіцызм · Філетызм · Седзевакантызм | |
| Іншыя ерасі | Хіліязм · Псілантрапізм · Пелагіянства · Арыгенізм · Іканаборства · Ерась жыдоўствуючых · Стрыгольнікі · Янсенізм · | |
