Ерванд Сямёнавіч Качар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ерванд Сямёнавіч Качар
арм.: Երվանդ Քոչար
Фатаграфія
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1899(1899-06-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 студзеня 1979(1979-01-22)[4][1][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Рубен Качар[d]
Род дзейнасці скульптар, мастак, ілюстратар, графік, рысавальнік
Месца працы
Жанр партрэт
Вучоба
Уплыў Егішэ Марціросавіч Тадэвасян і Пётр Пятровіч Канчалоўскі
Уплыў на Валмар[d]
Узнагароды
Сайт kochar.am
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ерванд Сямёнавіч Качар (арм.: Երվանդ Քոչար; Качаран; 15 чэрвеня 1899, Тыфліс — 22 студзеня 1979, Ерэван) — армянскі скульптар і мастак. Народны мастак СССР (1976).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Тыфлісе ў 1899 годзе ў сям’і Сямёна Качарана, выхадца з Шушы (Карабах).

У 1906—1918 гадах вучыўся ў Нерсісянаўскай семінарыі, адначасна наведваў курсы малявання і скульптуры (школа О. Шмерлінга) у класе армянскага мастака Егішэ Тадэвасяна. У 1918—1919 гадах — навучанне ў маскоўскіх Дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрнях, у класе Пятра Канчалоўскага.

У 1921—1936 гадах жыў у Парыжы. За 13 гадоў знаходжання ў Парыжы браў удзел у шматлікіх выставах. Арганізаваў 5 персанальных выстаў, ганаруючыся высокіх мастацтвазнаўчых водгукаў.

У Францыі стварыў новы від мастацка-пластычнай выразнасці «Маляванне ў прасторы» («Peinture dans l’espace»), якое ўлучае час, як дадатковае чацвёртае вымярэнне.

У 1936 годзе Качар вярнуўся ў СССР. На радзіме яго вінавацілі ў фармалізме, што ў той час лічылася сінонімам «ворага народа». Першая персанальная выстава Качара ў адбылася толькі ў 1965 годзе, толькі праз 30 гадоў пасля яго вяртання ў Арменію. Забароны, турэмнае зняволенне, ізаляцыя, паўплывалі на творчасць Качара, але ў гэтым выпадку, мабыць, спрацаваў закон супраціву. Без сумневу, сваю ролю згуляла і хрушчоўская «адліга»…

У гэтыя гады былі створаны палотны «Экстаз» (1960), «Жахі вайны» (1962), манументальныя скульптуры «Арол Звартноца» (1955), «Меланхолія» (1959), «Муза кібернетыкі» (1972), «Вардан Маміканян» (1975), «Давід Сасунцы» (1959), які стаў знакам Ерэвана, прасторавыя карціны і іншыя шэдэўры.

Памёр у 1979 годзе ў Ерэване.

У 1984 годзе ў Ерэване адкрыўся Музей Ерванда Качара (праспект Маштоца, 39/12), які прадстаўляе ўвесь творчы шлях мастака. Толькі ў музеі Ерванда Качара і ў Цэнтры Пампіду можна ўбачыць працы з серыі «Прасторавае маляванне».

Па ўспамінах Льва Аспавата, Качар казаў: «Тое, што вы бачылі ў майстэрні, я раблю для сябе. А гэта [статую Давыда Сасунскага] — для кесара. Але з кесарам я адплачваю чыстым золатам»[6].

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (02.07.1971).

Зноскі

  1. а б Ervand KotcharOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  2. Delarge J. Ervand ( Ervand Kotcharian, dit ) KOTCHAR // Le DelargeParis: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
  3. Кочар Ерванд Семёнович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  6. Осповат Л. Как вспомнилось. — М.: Водолей Publishers, 2007. — С. 275—276.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]