Еўрапейская шыракавушка
| Еўрапейская шыракавушка | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Падтып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Падклас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Падатрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Еўрапейская шыракавушка |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Barbastella barbastellus Schreber, 1774 |
||||||||||||||
| Арэал | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Еўрапейская шыракавушка (Barbastella barbastellus) — млекакормячае сямейства гладканосых (звычайных) лятучых мышэй.
Дробная лятучая мыш. Даўжыня цела 48-50, хваста 38-52 мм, вуха 11,8-18 мм, перадплечча 38,5-41 мм. Морда кароткая, тупая. Вушы вельмі шырокія, зрослыя каля асновы. Казялок няправільнай трохвугольнай формы. Крылы адносна вузкія і вострыя. Свабодны край перапонкі крыла прымацоўваецца да асновы вонкавага пальца нагі. Хвост доўгі, амаль роўны з даўжынёй цела. Кончык хваста выступае з добра развітай міжбедранай перапонкі. Эпіблема вузкая. Поўсць на спіне густая, высокая, чорна-бурая, на брушку больш светлая. Вушы і лятальная перапонка цёмна-бурыя.
Насяляе большую частку Заходняй і Паўднёвай Еўропы ад Вялікабрытаніі і поўдня Скандынавіі да правабярэжнай Украіны, Крым, Закаўказзе, Каўказ, Закарпацце, Малдову, заходнія раёны Літвы і сумежныя з Польшчай раёны Брэсцкай і Гродзенскай абласцей Беларусі.
Месцы пражывання: улетку - мяшаныя лясы з дуплаватымі дрэвамі, нішы і ашалёўка пабудоў. Зімой (лістапад-сакавік) - склепы, падвалы, сховішчы для агародніны. Зімуюць у шчылінах бетонных перакрыццяў і інш., у пачатку красавіка з'яўляецца ў летніх сховішчах.
Актыўная ноччу. На паляванне вылятае адразу пасля заходу сонца. Корм - двухкрылыя, шыцікі, аўсянікі, дробныя соўкі і агнёўкі, ліставёрткі і дробныя жукі - ловіць у алеях паркаў, садоў, на ўзлесках, над агародамі і сажалкамі, паблізу будынкаў. У сярэдзіне чэрвеня самка прыносіць адно дзіцяня. Малыя растуць хутка і ў канцы жніўня амаль дасягаюць памераў дарослых, ад якіх адрозніваюцца больш светлай афарбоўкай поўсці.
Від уключаны ў Чырвоны спіс МСАП (VU, ver. 2.3, 1994).
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. II катэгорыя (EN) |
Літаратура [правіць]
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5