Двухкрылыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Двухкрылыя
Ectophasia spp.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Diptera Linnaeus, 1758

Падатрады
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   118831
NCBI   7147
EOL   421

Двухкрылыя (Diptera) — атрад насякомых.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Выдзяляецца 3 падатрады:

Адрозніваецца больш за 150 сямействаў, каля 100 тыс. відаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня 0,3—50 мм. Афарбоўка цёмная або стракатая. Развіта адна пара (пярэдняя) крылаў (адсюль назва), задняя рэдукавана і пераўтварылася ў булавападобныя жужальцы. Галава круглаватая з вялікімі фасетачнымі вачамі. Вусікі шматчленікавыя (у даўгавусых) або кароткія трохчленікавыя (у караткавусых). Ротавыя органы калюча-сысучыя або ліжучыя, зрэдку рэдукаланыя.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 6 тыс. відаў.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Развіццё з поўным ператварэннем; за год 1—9 генерацый. Лічынкі чэрвепадобныя, жывуць у вадзе, глебе, гнілых рэштках раслін, жывых раслінах і жывёлах, трупах. Дарослыя насякомыя кормяцца нектарам і пылком раслін, гнілымі рэчывамі, крывёй жывёл і чалавека (гнюс); некаторыя не кормяцца.

Значэнне для чалавека[правіць | правіць зыходнік]

Шэраг відаў — пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб чалавека і жывёл (пакаёвая муха, маскіты, камары, мошкі, сляпні і інш.). Лічынкі многіх двухкрылых — небяспечныя шкоднікі раслін (даўганожкі, галіцы, збожжавыя мухі і інш.) і паразіты сельскагаспадарчых жывёл (авадні, гнюс). Некаторыя віды карысныя як алыляльнікі раслін (журчалкі і інш.), глебаўтваральнікі (грыбныя камарыкі і інш.), знішчальнікі шкодных насякомых (тахіны).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Двухкрылыя // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.
  • Curtis W. Sabrosky, C. W; Thompson, F. Chr.; Evenhuis, N. L. Family Group Names in Diptera and Bibliography // MYIA: The International Journal of the North American Dipterists’ Society. 1999. Volume 10. PDF

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Атрады насякомых