Еўропа 2020

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Еўропа 2020 — прынятая ў 2010 годзе еўрапейская стратэгія эканамічнага развіцця на бліжэйшыя 10 гадоў [1][2].

Перадумовы прыняцця новай стратэгіі[правіць | правіць зыходнік]

З 2008 года, Еўропа, як і ўвесь свет, сутыкнулася з цяжкім эканамічным крызісам з часу Вялікай дэпрэсіі. У выніку гэтага крызісу эканамічнае развіццё Еўропы замарудзілася. Галоўнымі праблемамі еўрапейскіх краін сталі: высокі ўзровень беспрацоўя, невялікі эканамічны рост, павышэнне ўзроўню знешняга доўгу.

Лідары краін-членаў ЕС у працэсе абмеркавання праблем эканамічнага развіцця Еўропы вырашылі, што неабходна кансалідаваць намаганні выхаду з крызісу і стварыць умовы для ўстойлівага развіцця.

Распрацаваная стратэгія «Еўропа 2020» дае адказ на пытанне якім чынам можна выйсці з крызісу і стварыць умовы для ўстойлівага росту і развіцця.

Мэты ды асноўныя фактары ўмацавання эканомікі ў адпаведнасці са стратэгіяй Еўропа 2020[правіць | правіць зыходнік]

«Еўропа 2020» вызначае тры асноўныя фактары ўмацавання эканомікі:[2]

  1. Разумны рост: развіццё эканомікі, заснаванае на ведах і інавацыях.
  2. Устойлівы рост: стварэнне эканомікі, заснаванай на мэтазгодным выкарыстанні рэсурсаў, экалогіі і канкурэнцыі.
  3. Усёабдымны рост: спрыянне павышэнню ўзроўню занятасці, дасягненне сацыяльнай і тэрытарыяльнай згоды.

Паводле стратэгіі ставяцца наступныя асноўныя мэты, якіх Еўропа збіраецца дасягнуць да 2020 года:

  1. 75 % насельніцтва ўзростам 20-64 гадоў мусіць быць працаўладкавана.
  2. 3 % ВУП ЕС мусіць быць выдаткавана на даследаванні і распрацоўкі.
  3. Дасягненне мэт энергетычнай палітыкі і палітыкі адносна змены клімату (уключаючы зніжэнне забруджвання навакольнага асяроддзя на 30 %).
  4. Доля вучняў, якія кінулі навучанне ў школе, не мусіць перавышаць 10 %. Не менш за 40 % моладзі мусіць мець вышэйшую адукацыю.
  5. Скарачэнне колькасці людзей у небяспецы аказацца за мяжой беднасці на 20 млн.

Зноскі

  1. Лидеры ЕС одобрили стратегию «Европа 2020», сообщают источники
  2. а б Арабей, Елизавета. Новая европейская стратегия "Европа 2020" (руск.). Право Европейского Союза. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 10 лістапада 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]