Жазі Бартэль, стадыён

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 49°36′56.27″ пн. ш. 6°06′34.78″ у. д. / 49.615631° пн. ш. 6.109661° у. д. (G) (O) (Я)

Сцяг Люксембурга Жазі Бартэль
Stade Josy Barthel.jpg
Пабудаваны 1928
Адкрыты 1928
Умяшчальнасць 8 054
Хатняя каманда Люксембург
Памеры поля 105x68 м

Стадыён Жазі Бартэль (фр.: Stade Josy Barthel) — мультыспартыўны стадыён у горадзе Люксембург, аднайменнай дзяржавы, пабудаваны ў 1928 годзе, цяперашнюю назву носіць з ліпеня 1993 года.

Стадыён з'яўляецца месцам правядзення хатніх матчаў зборнай Люксембурга па футболу, акрамя гэтага з'яўляецца галоўнай спартыўнай пляцоўкай люксембургскага спартыўнага таварыства «Спора» (фр.: CAL Spora Luxembourg), членамі якога з'яўляюцца 400 чалавек, што робіць яго самым вялікім у горадзе. Стадыён названы ў гонар люксембургскага лёгкаатлета Жазі Бартэля, які выйграў у 1952 годзе Алімпійскую залатую ўзнагароду ў забегу на 1500 метраў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]