Люксембург
|
|||||
| Дэвіз: «Mir wëlle bleiwe wat mir sinn» | |||||
| Гімн: «Ons Hémécht (Наша Айчына)» | |||||
| Дата незалежнасці | 9 чэрвеня 1815 г. (ад Францыі) | ||||
| Афіцыйныя мовы | люксембургская, французская, немецкая | ||||
| Сталіца | Люксембург | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Люксембург | ||||
| Форма кіравання | канстытуцыйная манархія | ||||
| Вялікі Герцаг Прэм'ер-міністр |
Анры, вялікі герцаг Люксембурга Жан-Клод Юнкер |
||||
| Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
167-я ў свеце 2 586,4 км² няма |
||||
| ВУП (ППЗ) • Разам (2010) |
$64,306 млрд[1] (98-ы) |
||||
| Валюта | Еўра (EUR, код 978) | ||||
| Інтэрнэт-дамены | .lu, .eu | ||||
| Тэлефонны код | +352 | ||||
| Часавы пояс | +1 | ||||
Люксембург (люкс.: Groussherzogtum Lëtzebuerg, фр.: Grand-Duché de Luxembourg, ням.: Großherzogtum Luxemburg) — дзяржава (вялікае герцагства) у Заходняй Еўропе. Член Еўрапейскага саюза з 1957 г. Герцагства мяжуе з Бельгіяй, Германіяй і Францыяй. Назва паходзіць ад верхнянямецкага слова «lucilinburch» - «малы горад».
Змест |
Гісторыя [правіць]
У канцы VII ст. насельніцтва тэрыторыі сучаснага Люксембурга было хрышчона дзякуючы прападобнаму Віліброрду, які заснаваў там манастыр бенедыктаўцаў. У Сярэднявечча зямля ўваходзіць спачатку ў склад франкскага каралеўства Аўстразіі, потым у Свяшчэнную Рымскую імперию, а пасля — у Латарынгію. У 963 годзе ён адтрымаў незалежнасць у выніку абмена стратэгічнымі тэрыторыямі. Справа ў тым, што на яго тэрыторыі змяшчаецца замак Лісілінбург (Маленькая крэпасць), які паклаў пачатак дзяржаве. На чале гэтага маленькага ўладання стаяў Зігфрыд. Яго нашчадкі крыху пашырылі сваі тэрыторыі дзякуючы войнам, палітычным шлюбам, спадчынам і дамовам. У 1060 годзе Конрад быў аб'яўлены першым графам Люксембурга. Яго прапраўнучка стала вядомай уладаркай Эрмезіндай, а яе праўнук Генрых VII, у сваю чаргу, быў імператарам Свяшчэннай Рымскай Імперыі з 1308 года. У 1354 графства Люксембург стала герцагствам. Але ў 1443 Елізавета Герліц, пляменіца імператара Св. Рымскай імперыі Сігізмунда, была вымушана саступіць гэтае ўладанне Філіпу III, герцагу Бургундыі.
У 1477 Люксембург перайшоў дынастыі Габсбургаў, а пад час падзела імперыі Карла V тэрыторыя апынулася пад уладай Іспаніі. Калі Нідэрланды пачалі паўстанне супраць Філіпа II, караля Іспаніі, Люксембург захоўваў нейтралітэт. У выніку гэтай рэвалюцыі герцагства перайшло пад уладу паўстаўшай краіны. Пачатак Трыдцацігадовай войны (1618—1648) прайшло досыць спакойна для Люксембургу, але пасля ўступлення ў яе Францыі ў 1635 ў герцагства прыйшлі сапраўдная бяда і разарэнне. Акрамя гэтага, Вестфальскі мір (1648) не прынёс спакою ў Люксембург — гэта адбылося толькі ў 1659 годзе ў выніку заключэння Пірэнейскай дамовы. У 1679—1684 гадах Людовік XIV, паступова заваёўваў Люксембург, але ўжо ў 1697 годзе Францыя передала яго Іспаніі. Пад час Вайны за іспанскую спадчыну Люксембург разам з Бельгіей перайшоў да Габсбургаў, якія зараз правілі Аўстрыей. Праз шэсць год пасля пачатку Французской Ревалюцыі Люксембург зноў перайшоў да Францыі. Ранейшая тэрыторыя была падзелена на тры дэпартаменты, у якіх дзейнічала канстытуцыя Дырэкторыі. Сяляне Люксембурга трапілі пад дзеянне антыцаркоўных мер французскага ўраду, а ўвядзенне ваеннай павінасці ў 1798 прывяло да паўстання ў Люксембургу, якое было жорстка подаўлена.
С падзеннем Напалеона французскае панаванне ў Люксембургу скончылася, яго лёс быў вырашаны Венскім Кангрэсам 1815 году: Люксембургу быў дараваны статус Вялікага герцагства з Вільямам I (прадстаўніком дынастыі Аранскіх-Насау, каралём Нідэрландаў) на чале. Люксембург захоўваў аўтаномію, а сувязь з Нідэрландамі была хутчэй намінальная — толькі таму, што герцагства лічылася асабістым уладаннем Вільяма. Тэрыторыя таксама ўваходзіла ў склад Германскай Канфедэрацыі, і на яе тэрыторыі быў расквартыраваны прускі гарнізон. Уладаранне Вільяма было дастаткова жорсткім, бо ён успрымаў насельніцтва герцагства як асабістую ўласнасць і абкладаў іх вялікімі падаткамі. Зразумела, што Люксембург у 1830 годзе падтрымаў бельгійскае паўстанне супраць Вільяма, і ў касірычніку гэтага ж года было аб'яўлена, што Люксембург — гэта частка Бельгіі. Але Вілем не адмаўляўся ад сваіх правоў на гэтую тэрыторыю. У 1831 годзе Францыя, Англія, Расія, Прусія і Аўстрыя вырашылі, што Люксембург павінен застацца ў Вільяма I і ўвайсці ў Германскую канфедэрацыю. Пры гэтым франкамоўнае насельніцтва было перавезена ў Бельгію. Такім чынам, да 1867 Люксембург знаходзіўся ў складзе Нідэрландаў на правах аўтаноміі.
У 1842 Вілем II падпісаў дамову з Прусіяй, па якой Люксембург стаў удзельнікам Мытнага Саюза. Гэты крок значна палепшыў эканамічнае і сельскагаспадарчае развіцце герцагства, былі вастаноўлена інфраструктура, з'явілася чыгунка. У 1841 Люксембургу была дарована канстытуцыя, якая ўсёж не суадносілася з жаданнямі насельніцтва. Моцна паўплывала на аўтаномію французская рэвалюцыя 1848 года. Под яе ўплавам Вільям дараваў больш ліберальную канстытуцыю, у якой былі ўнесены змены ў 1856 годзе. З распадам канфедэрацыі ў 1866 Люксембург стаў поўносцью суверэнай дзяржавай. Афіцыйна гэта адбылося 9 верасня 1867 года. Крыху раней, 29 красавіка 1867, на міжнароднай канферэнцыі ў Лондане паміж Расіяй, Вялікабрытаніяй, Францыяй, Прусіяй і шэрагам іншых дзяржаў была падпісана дамова аб статусе Люксембурга. Па Дамове карона Вялікага герцагства Люксембург празнавалася спадчыным уладаннем дома Насау, а само герцагства вызначалася як нейтральная дзяржава.
Пасля смерці Вільяма III ў 1890 годзе Нідэрланды засталіся без спадчыніка мужчынскага полу, таму Вялікае герцагства перайшло Адольфу, герцагу Насау, а затым і яго сыну Вільяму, які памёр у 1912 годзе. Яны за годы праўлення мала цікавіліся пытаннямі кіравання дзяржавай, затое Марыя Адэлаіда, дачка Вільяма, развіла там вялікую дзейнасць, што не было ацэнена насельніцтвам. У гады Першай Сусветнай войны Люксембург захоўваў нейтралітэт, але ўсё ж у 1914 годзе Германія яго акупавала. Па Версальскаму міру Марыя Адэлаіда была вымушана адаць кіраванне краінай сястры Шарлоце. У 1940 Германія другі раз акупавала Люксембург. Урад адмовіўся ісці на кампраміс з фашыстамі, таму ўвесь двор быў вымушаны эміграваць і жыць у выгнанні. Герцагства ўвайшло ў склад Трэцяга Рэйха. У верасні 1944 адбылося вызваленне краіны. У тым жа годзе Люксембург увайшоў у Эканамічны Саюз з Бельгіяй і Нідэрландамі (Бенілюкс). З уступам у НАТА ў 1949 годзе Вялікае герцагства Люксембург парушыла свой ваенны нейтралітэт. У 1964 на прастол Люксембурга ўзышоў прынц Жан. У кастрычніку 2000 Жан адрокся ад прастолу, з-за старога ўзросту; на прастол узышоў яго сын Анры.
Палітыка і дзяржаўны лад [правіць]
Геаграфія [правіць]
Насельніцтва [правіць]
Эканоміка [правіць]
Гл. таксама [правіць]
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Люксембург- Ірына Хадарэнка. Люксембург-Трыр. Шляхамі старажытнай Еўропы