Жылы раён Серабранка, Мінск
Серабранка, жылы раён у паўднёва-ўсходняй частцы Мінска. Размешчаны ў спрыяльных прыродных умовах: на захадзе — Мінскі водна-зялёны дыяметр, на поўдні — Чыжоўскае вадасховішча, на ўсходзе і поўначы — пойма ручая Сляпянка. Назву атрымала ад маёнтка Сярэбраны Лог (вядомы з 1551, у 19 стагоддзі называўся Сярэбраны Млын, у 20 стагоддзі тут існавалі Сярэбраная вуліца і Сярэбраны завулак).
Забудоўваецца з 1969. Разлічаны на 150 тысяч жыхароў. Уключае 9 мікрараёнаў. Па перыметры абмежаваны вуліцамі Ванеева, Малініна, Якубава. Кампазіцыйна заснаваны на дзвюх узаемна перпендыкулярных восях: праспекце Ракасоўскага і вуліцы Пляханава. Забудаваны пераважна буйнапанэльнымі 5-, 9-, 12-павярховымі і падоўжанымі шматсекцыйнымі 9-павярховымі дамамі. У 1980-х на месцы пасёлка і вёскі Шчэпічы створаны мікрараён. На пачатак 1990-х забудова раёна збольшага завершана, у цяперашні час будуюцца асобныя будынкі (жылыя дамы, убудаваныя аб'екты абслугоўвання, гіпермаркет).
| Жылыя раёны Мінска | |
|---|---|
| Мінск | |
| Мікрараёны |
Азярышча • Акадэмгарадок • Ангарская • Аэрадромная • Баравая • Брылевічы • Вялікі Лес • Вясёлкавы • Вяснянка • Грушаўка • Дамброўка • Дражня • Дразды • Дружба • Захад • Зялёны Луг • Калядзічы • Каменная Горка • Кунцаўшчына • Курасоўшчына • Лошыца • Малінаўка • Малы Трасцянец • Масюкоўшчына • Міхалова • Навінкі • Паўднёвы Захад • Паўночны пасёлак • Пятроўшчына • Ржавец • Серабранка • Сокал • Сосны • Сцяпянка • Сухарава • Уручча • Усход • Усходні • Хмарынскія Пасекі • Цна • Цнянка • Чыжоўка • Чырвоны Бор • Шабаны |
| Глядзіце таксама | Праспекты Мінска • Адміністрацыйны падзел Мінска • Гістарычныя раёны Мінска • Вуліцы Мінска |