Рэльеф

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рэльеф

Рэлье́ф — від выяўленчага мастацтва, адзін з асноўных відаў скульптуры, у якім усё адлюстраванае ствараецца з дапамогай аб'ёмаў, выступае над плоскасцю фону. Выконваецца з ужываннем скарачэнняў у перспектыве, звычайна разглядаецца франтальна. Рэльеф такім чынам супрацьпастаўлены круглай скульптуры. Фігурная або арнаментальная выява выконваецца на плоскасці з каменя, гліны, металу, дрэва з дапамогай лепкі, разьбы і чаканкі.

У залежнасці ад прызначэння адрозніваюцца архітэктурныя рэльефы (на франтонах, фрызах, плітах).

Віды рэльефу:

  • Барэльеф (фр.: bas-relief — нізкі рэльеф) — від скульптуры, у якім выпуклая выява выступае над плоскасцю фону, як правіла, не больш чым на палову аб'ёму.
  • Гарэльеф (фр.: haut-relief — высокі рэльеф) — від скульптуры, у якім выпуклая выява выступае над плоскасцю фону больш за на палову аб'ёму.
  • Контррэльеф (ад лац.: contra — супраць і «рэльеф») — від паглыбленага рэльефу, які ўяўляе сабой «негатыў» барэльефа. Ужываецца ў пячатках і ў формах (матрыцах) для стварэння барэльефных выяў і інталій.
  • Кайланагліф (ці en creux (анкрэ)) — від паглыбленага рэльефу, г.зн. выразаны на плоскасці контур. Галоўным чынам, ужываўся ў архітэктуры Старажытнага Егіпта, а таксама ў старажытнаўсходняй і антычнай гліптыцы[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Маскарон — дэкаратыўны рэльеф у выглядзе маскі, які адлюстроўвае часта ў гратэскавым ці фантастычным абліччы чалавечы твар або галаву жывёлы.
  • Рэльеф

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энциклопедический словарь юного художника / Сост. Н. И. Платонова, В. Д. Синюков. — М.: Педагогика, 1983. — С. 327. — 416 с. — 500 000 экз.
  • «Архитектурный словарь»

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гарэльеф у геральдыцы