Жэліруючы цукар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Жэліруючы цукар — від цукру, які выкарыстоўваюць для прыгатавання мармеладаў, варэння, джэмаў, жэле, канфіцюры ў хатніх умовах і пры прамысловай перапрацоўцы. Гэты цукар складаецца з буйных крышталёў, і ў яго дадаюцца пекцін для хуткага жэліравання і лімонная кіслата для лепшага захавання.

Прадаецца гэтая цукровая сумесь у трох розных канцэнтрацыях: 1:1, 2:1 і 3:1, дзе першая лічба паказвае на частку садавіны, якая выкарыстоўваецца на адну частку цукру.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]