Лімонная кіслата
Лімонная кіслата (2-гідроксі-1,2,3-прапантрыкарбонавая кіслата, 3-гідроксі-3-карбаксіпентандыёвая) (C6H8O7) — крышталічнае рэчыва белага колеру, тэмпература плаўлення 153 ° C, добра растваральная ў вадзе, растваральная ў этылавым спірце, маларастваральная ў дыэтылавам эфіры. Слабая трохасноўная кіслата. Солі і эфіры лімоннай кіслаты называюцца цытратамі.
Біяхімічная роля [правіць]
Лімонная кіслата, з'яўляючыся галоўным прамежкавым прадуктам метабалічнага цыклу трыкарбонавых кіслот, іграе важную ролю ў сістэме біяхімічных рэакцый клеткавага дыхання мноства арганізмаў.
Знаходжанне ў прыродзе [правіць]
Рэчыва надзвычай распаўсюджана ў прыродзе: змяшчаецца ў ягадах, пладах цытрусавых, ігліцы, сцёблах махоркі, асабліва шмат яе ў кітайскім лімонніку і недаспелых лімонах.
Упершыню лімонная кіслата была выдзелена ў 1784 годзе з соку недаспелага лімона шведскім аптэкарам Карлам Шэеле.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.261 // Лімонная кіслата
