Задзвінне (Полацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Задзвінне
Задзвінне
55°28′44″ пн. ш. 28°46′10″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Полацк
Паштовыя індэксы 211402
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Задзвінне — мясцовасць у паўднёвай частцы Полацка на левым беразе Заходняй Дзвіны.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Сама назва мясцовасці паказвае на тое, што яна знаходзіцца на процілеглым беразе Заходняй Дзвіны ад цэнтра Полацка, гэта значыць "за Дзвіной". Натуральнай мяжой мясцовасці з поўначы з'яўляецца рака Дзвіна. На паўночным захадзе да Задзвіння прымыкае мясцовасць Востраў і вёска Экімань-2, з захаду — мясцовасць Ксты, з поўдня — мясцовасць Марыненка, з усходу — чыгунка Полацк-Маладзечна.

Асноўнай транспартнай магістранню мясцовасці з'яўляецца вуліца Дзяржынскага, другараднымі — вуліцы 23-х Гвардзейцаў, Юбілейная, Кульнева. Вуліца Петруся Броўкі аддзяляе Задзвінне ад мясцовасцей Марыненка і Ксты, вуліца Багдановіча — ад вёскі Экімань-2.

Ад мясцовасці Востраў Задзвінне аддяляе Чорная рэчка — рукаў Дзвіны. Па тэрыторыі мясцовасці таксама працякаюць ручай Чорная рэчка, а таксама рэкі Бяльчанка і Малая Бяльчанка (усе тут упадаюць у Дзвіну).

Забудова мясцовасці змяшаная, пяці- і дзевяціпавярховыя шматкватэрыня панэльныя і цагляныя дамы 1960-1980-х гадоў (так званыя "хрушчоўкі" і "брэжнеўкі") чаргуюцца з сядзібнай малапавярховай забудовай.

Аб'екты спадчыны[правіць | правіць зыходнік]

Сацыяльныя аб'екты[правіць | правіць зыходнік]