Кароўнікі (Полацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кароўнікі
55°28′27″ пн. ш. 28°48′59″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Полацк
Паштовыя індэксы 211410
Map

Кароўнікі — мясцовасць у Полацку.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовасць знаходзіцца на левым беразе Заходняй Дзвіны ў паўднёва-ўсходняй частцы горада. На захадзе мясцовасць абмяжоўвае чыгунка Полацк — Маладзечна. На поўначы натуральнай мяжой мясцовасці выступае рака Заходняя Дзвіна, а на ўсходзе аднайменная рака (упадае тут у Дзвіну), за якой пачынаецца ўжо вёска Каз’янкі. На паўднёвым захадзе да мясцовасці прылягае вёска Южная і тэрыторыя Полацкай птушкафабрыкі. Асноўнай транспартнай магістраллю мясцовасці з’яўляецца вуліца Бабушкіна. Забудова мясоцвасці ў асноўным малапавярховая сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

22 снежня 1959 года вёска Кароўнікі Экіманскага сельсавета Полацкага раёна ўключана ў гарадскую мяжу горада Полацк[1].

Сацыяльныя аб’екты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 22 снежня 1959 г. Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Полацка вёскі Кароўнікі Экіманскага сельскага Савета Полацкага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.