Закон Ле Шапелье

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Закон Ле Шапелье (фр.: Loi Le Chapelier) — заканадаўчы акт, прыняты Устаноўчым сходам падчас Вялікай французскай рэвалюцыі 14 чэрвеня 1791 годы, які забараняў гільдыі (раннюю версію прафсаюзаў), працоўныя кааліцыі і права на забастоўку. Закон распрацаваў Ісаак Рэнэ Гі Ле Шапелье. Закон быў ануляваны 25 мая 1864 года на падставе закона Аліўе (прапанаванага Эмілем Аліўе і прынятага Напалеонам III), які аднавіў права на аб'яднанне рабочых і права на забастоўку.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]