Савет старэйшын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасяджэнне Савета старэйшын

Савет старэйшын (фр.: Conseil des Anciens) — верхняя палата французскага Заканадаўчага корпуса паводле Канстытуцыі III года.

Савет старэйшын складаўся з 250 чалавек, якія абіраліся дэпартаменцкімі выбарчымі сходамі з асоб, не маладзейшых за 40 гадоў (адсюль яго назва)[1], якія знаходзяцца або якія знахадзіліся ў шлюбе і якія жылі на тэрыторыі рэспублікі не менш за пятнаццаць гадоў да абрання.

Яго склад аднаўляўся штогод па трацінах. Савет старэйшын засядаў у Цюільры, спачатку ў манежы, а затым у Бурбонскім палацы. Савет старэйшын абіраў прэзідэнта і сакратара не больш, як на месячны тэрмін. Члены савета атрымлівалі дараванне. Савет старэйшын прымаў або адхіляў (але абавязкова цалкам, без паправак) рэзалюцыі Савета пяцісот. Прынятыя ім рэзалюцыі станавіліся законамі, але сам Савет старэйшын заканадаўчай ініцыятывы не меў. Яму належала права змяняць, у выпадку патрэбы, месцазнаходжанне заканадаўчага корпуса, паказваючы новае месца і час яго сходу. Савет старэйшын спыніў сваё існаванне ў 1799 годзе пасля перавароту 18 брумера.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]