Замак Дафілд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Замак
Дафілд
Duffield
Сучасны стан
Сучасны стан
Каардынаты: 52°59′32.1″ пн. ш. 1°29′30.98″ у. д. / 52.99225° пн. ш. 1.491939° у. д. (G) (O) (Я)52°59′32.1″ пн. ш. 1°29′30.98″ у. д. / 52.99225° пн. ш. 1.491939° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Вялікабрытанія

Дафілд (Вялікабрытанія)
Дафілд
Дафілд

Замак Дафілд (англ.: Duffield Castle) — Нарманскі замак у Дафілдзе, у Дэрбішыры. Уваходзіць у спіс запланаваных помнікаў старажытнасці (Scheduled Ancient Monument).

Замак быў размешчаны на стромкім скалістым мысе з выглядам на раку, што зручна з пункту гледжання абароны; хоць невядома, ці была гэтая мясцовасць заселеная ў дагістарычныя часы. У руінах была знойдзена значная колькасць рымскай або рамана-брытанскай керамікі, у тым ліку чарапіца рымскага ўзору. На жаль, хоць некаторыя з знаходак былі перададзеныя пасля выяўлення ў Музей і мастацкую галерэю Дэрбі, а іншыя ўтрымліваліся ў парафіяльных памяшканнях, многія з іх зніклі.

У 1066 годзе ці каля яго Генрых дэ Фер'ер за заслугі перад Вільямам Заваёўнікам атрымаў землі ў Дэрбішыры, цяпер вядомыя як Дафілд Фрыт (Duffield Frith). Ён пабудаваў замак Татберы як сталіцу, і замак Дафілд — для абароны зямель на поўначы (Дафілд, як мяркуецца, быў пабудаваны з дрэва). Яго трэці сын Роберт праславіўся ў Бітве штандараў супраць шатландцаў у 1138 годзе, і быў узнагароджаны тытулам графа Дэрбі. Яго прапраўнук Уільям ў 1162 годзе далучыўся да сыноў караля Генрыха II Плантагенета ў паўстанні, быў пазбаўлены тытулаў, звярнуўся да караля з прашэннем, быў памілаваны, але ў 1173 годзе абодва замка былі разбураныя з-за недаверу караля . Наступны Уільям быў у фаворы ў караля Іаана Беззямельнага і аднавіў графства і шэраг сядзібаў; тады ж замкі былі адбудаваныя ў камені[1]. Граф Роберт, які належыў да сёмага пакалення, паўстаў супраць Генрыха III, быў памілаваны, але зноў паўстаў у 1269 г.; замак Дафілд быў знішчаны пры падаўленні паўстання. Нягледзячы на тое, што руіны зараслі, захоўвалася памяць аб тым, што замак раней быў тут. У 1769 г. містар Рэйнальд (Reynold) піша, што замак Дафілд стаяў на ўзвышэнні ля верхняга краю горада Дафілд і ў ракі Дэрвент, часткова насупраць Макіні (Makeney), і мясцовасць гэтую дагэтуль называюць замкам-садам, нягледзячы на адсутнасць бачных руін замка вышэй дзірвана.

Вывучэнне руін пачалося ў 1885 годзе. У археалагічных даследаваннях у аснове замка быў знойдзены класічны нарманскі мот і бейлі 98 футаў у даўжыню і 95 футаў у шырыню, над якім была каменная надбудова[2]. Аснова была захавана і ў 1899 годзе перададзена ў Нацыянальны фонд як ранні археалагічны помнік[3]. Далейшыя даследаванні праводзіліся ў 1930 і ў 1957 гадах; ў іх была зроблена малая колькасць сярэднявечных знаходак. Універсітэт Брэдфарда правёў геафізічнае даследаванне мясцовасці ў 2001 годзе, і выявіў сляды структур таго ж перыяду на поўдні і паўднёвым усходзе ад замка; адшукваюцца сродкі на далейшае вывучэнне гэтых аб'ектаў, уключаючы магчымыя рэшткі сцен і блізкія да прастакутным структуры. Няясна, ці адносіцца гэтыя аб'екты да замка або да больш ранняга паселішча[4].

Замак знаходзіцца ў межах горада, выкарыстоўваецца як невялікі гарадскі парк. Побач праходзіць дарога A6[4].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Manby, T.G., Duffield Castle Excavations 1957., DAJ, vol. 79, 1959
  2. Cox, J.C., Duffield Castle; its history, site, and recently found remains; with some account of the seven Earl Ferrers who held it. geneal. tab., Derbyshire Archaeological Journal, vol. 9, 1887
  3. NATIONAL TRUST Annual Archaeological Review 2001—2002
  4. 4,0 4,1 Regional Reviews: East Midlands (англ.)  (PDF). Праверана 4 чэрвеня 2011.