Зборная КНДР па футболу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Зборная КНДР па футболу
Лагатып
Мянушкі Чхаліма
Канфедэрацыя АФК
Федэрацыя Асацыяцыя футбола КНДР
Гал. трэнер Сцяг Паўночнай Карэі Юн Чон Су[1]
Капітан Сцяг Паўночнай Карэі Лі Кван Чхон
Найбольшая
кол-ць гульняў
Лі Кван Чхон (63)
Лепшы
бамбардзір
Чон Тхэ Сэ (15)
Хат. стадыён Стадыён Першага мая
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Першая гульня
Сцяг Кітая КНР 0 — 1 Сцяг КНДР КНДР
(Пекін; 7 кастрычніка, 1956)
Самая буйная перамога
Сцяг КНДР КНДР 21 - 0 Сцяг Гуама Гуам
(Тайбей; 11 сакавіка, 2005)
Самая буйная параза
Сцяг Партугаліі Партугалія 7 - 0 Сцяг КНДР КНДР
(Кейптаўн; 21 чэрвеня, 2010)
Чэмпіянат свету
Удзел 2 (Упершыню 1966)
Дасягненні  ? фіналу 1966
Кубак Азіі
Удзел 2 (Упершыню 1980)
Дасягненні 4-е месца, 1980

Нацыянальная зборная КНДР па футболу — нацыянальная футбольная каманда, якая прадстаўляе Паўночную Карэю на міжнародных турнірах. Удзельнік двух чэмпіянатаў свету (1966, 2010). Хатнія матчы праводзіць на стадыёне Першага мая, які з'яўляецца самым вялікім па змяшчальнасці ў свеце.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат свету 1966[правіць | правіць зыходнік]

Годам славы паўночнакарэйскай зборнай стаў 1966 год, калі КНДР удзельнічала ў чэмпіянаце свету па футболу ў Англіі і, на здзіўленне многіх, выйшла ў чвэрцьфінал, хоць у камандзе гулялі непрафесіяналы. На групавым этапе «Чхоліма» спачатку пацярпела паражэнне ад Савецкага Саюза (0:3), затым згуляла ўнічыю са зборнай Чылі (1:1) і, нарэшце, у апошнім матчы атрымала сенсацыйную перамогу над італьянцамі — з лікам 1:0, якая ў іх супернікаў увайшла ў гісторыю самых цяжкіх паражэнняў «скуадры адзуры». У чвэрцьфінале карэйцы сустрэліся з камандай Партугаліі і здзівілі заўзятараў, якія сабраліся на стадыёне ў Ліверпулі, трыма галамі, якія былі забіты ў вароты партугальцаў на працягу першых 24 хвілін сустрэчы. Матч, аднак, скончыўся паразай зборнай КНДР з лікам 3:5. Па дадзеных прэсы, сведкаў і ўдзельнікаў падзей, усе члены каманды, акрамя футбаліста Пак Ду Іка пасля гэтага паражэння былі сасланыя ў канцлагеры, сам Пак адмаўляе гэту інфармацыю. У 2002 годзе брытанскі рэжысёр Даніэль Гордан стварыў дакументальны фільм «Гульня іх жыццяў", дзе распавёў пра лёсы сямі членаў той паўночнакарэйскай зборнай.

Выхад паўночнакарэйцаў у плэй-оф чэмпіянату свету стаў першым сур'ёзным поспехам для азіяцкіх зборных: да гэтага ніводная нацыянальная каманда Азіі не пераадольвала групавой бар'ер мундыялю.

Зборная КНДР на найбуйнейшых міжнародных турнірах[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат свету[правіць | правіць зыходнік]

  • 1930-1962 - не прымала ўдзел
  • 1966 - чвэрцьфінал
  • 1970-1994 - не прайшла кваліфікацыю
  • 1998-2002 - не прымала ўдзел
  • 2006 - не прайшла кваліфікацыю
  • 2010 - 4-е месца ў групе
  • 2014 - не прайшла кваліфікацыю

Алімпійскія гульні[правіць | правіць зыходнік]

  • 1900-1960 - не прымала ўдзел
  • 1964 - прайшла кваліфікацыю, але адмовілася ад удзелу
  • 1968-1972 - не прайшла кваліфікацыю
  • 1976 - чвэрцьфінал
  • 1980 - не прайшла кваліфікацыю
  • 1984-1988 - не прымала ўдзел
  • 1992 - не прайшла кваліфікацыю
  • 1996 - не прымала ўдзел
  • 2000-2008 - не прайшла кваліфікацыю

Кубак Азіі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1956-1972 - не прымала ўдзел
  • 1972 - не прайшла кваліфікацыю
  • 1980 - 4-е месца
  • 1984 - не прымала ўдзел
  • 1988 - не прайшла кваліфікацыю
  • 1992 - групавы этап
  • 1996 - не прымала ўдзел
  • 2000-2007 - не прайшла кваліфікацыю
  • 2011 - групавы этап

Кубак выкліку АФК[правіць | правіць зыходнік]

  • 2006 - не прымала ўдзелу
  • 2008 - 3-е месца
  • 2010 - Пераможца
  • 2012 - Пераможца

Азіяцкія гульні[правіць | правіць зыходнік]

  • 1951-1970 - не прымала ўдзел
  • 1974 - 4-е месца
  • 1978 - чэмпіён
  • 1982 - 4-е месца
  • 1986 - не прымала ўдзел
  • 1990 - 2-е месца
  • 1994 - не прымала ўдзел
  • 1998 - групавы этап
  • 2002 - чвэрцьфінал
  • 2006 - чвэрцьфінал
  • 2010 - чвэрцьфінал

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:КНДР на ЧС 1966 Шаблон:КНДР на КВ 2010 Шаблон:КНДР на ЧС 2010 Шаблон:КНДР на КАЗ 2011