Землетрасенне ў Турцыі, 2011
| Землетрасенне ў Ване (турэцкая паўднёва-усходняя правінцыя) 23 кастрычніка 2011 года | |||
| Дата і час |
(10:41:21 UTC) 23 кастрычніка 2011 |
||
|---|---|---|---|
| Магнітуда | |||
| Глыбіня гіпацэнтра |
20 км |
||
| Размяшчэнне эпіцэнтра |
|
||
| Закранутыя краіны (рэгіёны) |
|||
| Цунамі |
не |
||
| Пацярпелыя | |||
Разбуральнае землетрасенне ў паўднёва-усходняй турэцкай правінцыі Ван магнітудай 7,2, адбылося 23 кастрычніка 2011 года ў 13 гадзін 41 хвіліну па мясцовым часе ў 17 км на паўночны ўсход ад Вана. Гіпацэнтр землетрасення знаходзіўся на глыбіні 20 км[1]
Праз 7 хвілін пасля асноўнага падземнага штуршка адбыўся першы афтэршок ад гэтага землетрасення магнітудай 4,9 у 26 км на паўночны ўсход ад Вана на глыбіні 2 км[4].
Другі афтэршок гэтага землетрасення адбыўся праз 11 мінуць пасля асноўнага магнітудай 4,8, у 33 км на паўночны ўсход ад Вана і на глыбіні 7 км[5].
Землетрасенне таксама выразна адчувалася ў Арменіі, у прыватнасці ў горадзе Ерэван, дзе людзі ў паніцы выходзілі з будынкаў ад моцных штуршкоў [6].
Змест |
Наступствы [правіць]
У Ване разбурана 10 будынкаў[7]. Таксама, у Ване 200 зняволеных збеглі з мясцовай турмы[8].
У Эркысе (горад блізка ад Вана) 80 будынкаў разбурана[9].
Ахвяры і пацярпелыя [правіць]
Сама меней, 217 чалавек загінулі (больш 90 з якіх у Эркысе, 45 - у Ване), 1000 чалавек было паранена[10].
Міжнародная рэакцыя [правіць]
Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян накіраваў спачуванні прэзідэнту Турцыі Абдуле Гюлю: "З жалем даведаўся пра разбурэнні, ахвяр і пакінутых пад заваламі людзей у выніку страшнага землетрасення ў Ване. Смуткую ад таго, што здарылася, спачуваю Вам і паведамляю Вам, што спецыялізаванае падраздзяленне армянскіх выратавальнікаў гатова ў кароткія тэрміны дасягнуць эпіцэнтра і неадкладна прыступіць да выратавальных прац"[11].
Дапамога [правіць]
Праз гадзіну пасля землетрасення турэцкі Чырвоны Крыж абвясціў пра накіраванне у зону катастрофы 1162 палатак, 1000 абагравальнікаў, 4250 коўдраў, 500 іншых сродкаў першай медыцынскай дапамогі[9].
З 38 правінцый Турцыі былі адпраўлены 1275 чалавек для ўдзелу ў пошукава-выратавальнай аперацыі[8].
Германія прапанавала дапамогу Турцыі пасля землетрасення, якое скалынула усходнюю турэцкую правінцыю Ван. Нямецкая партыя зялёных заклікала міжнародная супольнасць даць хуткую і "небюракратычную" падтрымку выратавальнікам[9].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Magnitude 7.2 — EASTERN TURKEY.
- ↑ Bakan Şahin: 217 ölü 1090 yaralı var - Hürriyet Gündem
- ↑ Gündem Enkaz altından gelen ses, umutları tazeledi ZAMAN
- ↑ M 4.9 — EASTERN TURKEY — 2011-10-23 10:48 UTC.
- ↑ Magnitude 4.8 — EASTERN TURKEY.
- ↑ Землетрясение в Армении.
- ↑ 7.2 quake in Turkey kills 85, collapses buildings.
- ↑ 8,0 8,1 Very strong damaging earthquake in eastern Turkey – 200 prisoners escaped in Van.
- ↑ 9,0 9,1 9,2 Very strong earthquake in eastern Turkey + 80 buildings collapsed in Ercis + 60 people killed (intermediate).
- ↑ Very strong damaging earthquake in eastern Turkey – 138 people fatalities so far.
- ↑ Президент Армении соболезнует Эрдогану в связи с землетрясением.
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||