Абдула Гюль

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Абдула Гюль

Абдула Гюль (турэцк.: Abdullah Gül; 29 кастрычніка 1950, Кайсеры, Турцыя) - турэцкі палітык, дзейны прэзідэнт Турцыі з 28 жніўня 2007.

Да гэтага (у 2002-03) - прэм'ер-міністр Турцыі, затым 1-ы намеснік прэм'ер-міністра і міністр замежных спраў. Прыхільнік еўрапейскай інтэграцыі Турцыі, прыклаў нямала намаганняў для таго, каб яго краіна атрымала магчымасць прыступіць да перамоваў аб уступленні Турцыі ў ЕС. Разам з тым, лічыцца прыхільнікам ісламскіх каштоўнасцяў.

[правіць] Біяграфія

Абдула нарадзіўся ў г. Кайсеры ў сям'і інжынера. Сям'я адрознівалася кансерватыўнымі поглядамі і Гюль быў выхаваны ў традыцыяналісцкім накірунку.

Вывучаў эканоміку ў Стамбульскім універсітэце, стажыраваўся таксама ў Лондане і Эксетэры. У 1983-1991 працаваў у Ісламскай банку развіцця. З 1991 - выкладчык міжнароднага менеджменту, дэпутат Турэцкага парламента ад ісламісцкай "Партыі дастатку" («Refah Partisi»). У 1991-1995 - член парламенцкага камітэта па бюджэце і планаванні. У 1995 зноў абраны дэпутатам, быў членам камітэта па міжнароднай палітыцы да 2001. У 1996-1997 - Дзяржаўны міністр, прэс-сакратар ўрада. Пасля таго, як «Партыя дастатку» была забароненая ў 1999, Гюль быў абраны ў парламент ад "Партыі дабрадзеі" («Fazilet Partisi»).

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах