Землетрасенне ў Японскім моры (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Землетрасенне ў Японскім моры
Выява
Афіцыйная назва яп.: 令和6年能登半島地震[1]
Краіна
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Месцазнаходжанне
Дата 1 студзеня 2024[2]
Колькасць параненых 1 299[3]
Колькасць загінулых
  • 241 чал.[3]
Earthquake magnitude on the moment magnitude scale 7,5[4]
Modified Mercalli intensity scale Mercalli scale IX[d][4]
Вертыкальная глыбіня 10 км[4] і 16 км[5]
Выява карты
Карта распаўсюджання
Разлом plate boundary[d]
JMA Seismic Intensity Scale shindo 7[d][6]
JMA Magnitude 7,6[6]
Землетрасенне ў Японскім моры (2024) (Японія)
Землетрасенне ў Японскім моры (2024)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Карта папярэджанняў аб цунамі, выпушчаная Японскім метэаралагічным агенцтвам 1 студзеня 2024 года ў 16:22.

1 студзеня 2024 года ў прэфектуры Ісікава (Японія) адбыўся моцны землятрус магнітудай 7,6. Стыхійнае бедства стала наймагутным землетрасеннем у Японскім моры з 1983 года, выклікаўшы цунамі[7].

Станам на 1 лютага паведамлялася пра 240 загінулых, 15 абвешчаны прапаўшымі без вестак[8].

Сейсмічная сітуацыя[правіць | правіць зыходнік]

У дадзеным рэгіёне на працягу трох гадоў запар фіксаваліся шматлікія землетрасенні. Апошні буйны штуршок сілай у 6,3 МВт адбыўся ў маі 2023 года[9].

Японія размешчана на мяжы паміж Ціхім акіянам, Філіпінскім морам, Ахоцкай і Амурскай плітамі. Уздоўж усходняга і паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа астраўной дугі субдукцыя Ціхаакіянскай і Філіпінскай марскіх пліт адбываецца адпаведна ў Японскім і Нанкайскім жолабе. Усходняе ўзбярэжжа Хансю, якое мяжуе з Японскім морам, з’яўляецца канвергентнай мяжой і цягнецца з поўначы на поўдзень[10]. Лічыцца, што гэтая мяжа паміж Амурскай і Ахоцкай плітамі з’яўляецца пачатковай зонай субдукцыі[11]. Канвергентная тэктоніка назіраецца ў рэгіёне з канца пліяцэну[12].

Бедства і шкода[правіць | правіць зыходнік]

У дзень землетрасення Японскае метэаралагічнае агенцтва выдала папярэджанне аб цунамі для чатырох прыбярэжных прэфектур[13]. Агенцтва паведаміла, што пасля землятрусу 2011 года папярэджанняў аб сур’ёзным цунамі не абвяшчалася. Расія таксама абвясціла папярэджанне аб цунамі для гарадоў Уладзівасток і Находка. Каля 16:21 UTC+9 порта Вадзіма дасягнулі хвалі вышынёй 1,2 м[14].

У Вадзіме абрынулася не менш за 50 дамоў[15][16]. У 17:00 тут таксама здарыўся пажар, але з-за пашкоджаных дарог ратавальнікі не змаглі патушыць полымя[17], якое ахапіла шэраг дамоў[18]. У горадзе пацярпелі больш за 30 чалавек, яшчэ больш траўмаў зафіксавана ў Судзу[19]. У Нанаа два чалавекі загінулі ў выніку абвальвання дома[20][21]. Адзін чалавек загінуў і яшчэ адзін атрымаў раненні ў выніку абвальвання двух дамоў у Сіка[22].

У гарадах прэфектуры Таяма зарэгістраваны расколіны на дарогах і паломкі вадаправода[23]. У горадзе Ніігата здарылася разрэджванне грунту; каналізацыйныя трубы таксама былі разбураны, і многія дамы засталіся без вады[24]. На галоўную хуткасную аўтамагістраль паміж Таямай і Канадзавай абрынуўся апоўзень[25].

Рэакцыя і наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Прэм’ер-міністр Фуміа Кісіда абвясціў аб стварэнні спецыяльнага цэнтра па надзвычайных сітуацыях для збору і распаўсюджвання інфармацыі аб землятрусе і цунамі[26]. Для аказання дапамогі былі прыцягнуты вайскоўцы[27]: у пацярпелыя раёны накіраваны 1000 байцоў сіл самаабароны. Для ацэнкі шкоды таксама было адпраўлена каля 20 армейскіх самалётаў[28].

Адначасна пачаліся праверкі на атамных электрастанцыях[29][30][31].

Пасля землятрусу ў Цэнтральнай і ўсходняй частках Японіі быў прыпынены рух цягнікоў Сінкансэн[32], у выніку чаго прынамсі 1400 пасажыраў апынуліся ў чатырох спыненых цягніках[33]. Некалькі буйных аўтамагістраляў у пацярпелых раёнах таксама былі зачыненыя[34]. Авіякампаніі All Nippon Airways і Japan Airlines адмянілі рэйсы ў прэфектуры Таяма, Ісікава і Ніігата[31].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www3.nhk.or.jp/news/html/20240101/k10014305521000.html Праверана 1 студзеня 2024.
  2. https://www.data.jma.go.jp/eqev/data/daily_map/20240101.html Праверана 10 студзеня 2024.
  3. а б (unspecified title)Fire and Disaster Management Agency.
  4. а б в https://earthquake.usgs.gov/earthquakes/eventpage/us6000m0xl Праверана 1 студзеня 2024.
  5. https://www.jma.go.jp/jma/press/2401/01c/202401012130.html Праверана 1 студзеня 2024.
  6. а б https://www.data.jma.go.jp/multi/quake/quake_detail.html?eventID=20240101162429 Праверана 1 студзеня 2024.
  7. В Японії стався потужний землетрус, людей попередили про цунамі
  8. "Over 14,000 people remain evacuated 1 month after central Japan quake" [англійская]. Kanazawa. Kyodo News. 1 February 2024. Праверана 1 February 2024.
  9. 令和5年5月5日14時42分頃の石川県能登地方の地震について (яп.). Japan Meteorological Agency. Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2023. Праверана 6 мая 2023.
  10. Mulia, Iyan E.; Ishibe, Takeo; Satake, Kenji; Gusman, Aditya Riadi; Murotani, Satoko (2020-09-03). "Regional probabilistic tsunami hazard assessment associated with active faults along the eastern margin of the Sea of Japan". Earth, Planets and Space. 72 (123): 123. Bibcode:2020EP&S...72..123M. doi:10.1186/s40623-020-01256-5.
  11. Hurukawa, Nobuo; Harada, Tomoya (2013). "Fault plane of the 1964 Niigata earthquake, Japan, derived from relocation of the mainshock and aftershocks by using the modified joint hypocenter determination and grid search methods". Earth, Planets and Space. 65 (12): 1441–1447. Bibcode:2013EP&S...65.1441H. doi:10.5047/eps.2013.06.007.
  12. Tamaki, Kensaku; Honza, Eiichi (1985-10-20). "Incipient subduction and deduction along the eastern margin of the Japan Sea". Tectonophysicsbeen. 119 (1–4): 381–406. Bibcode:1985Tectp.119..381T. doi:10.1016/0040-1951(85)90047-2. Архівавана з арыгінала 2022-06-20. Праверана 2022-06-20.
  13. Massive earthquake jolts Japan, residents rush to evacuate coast (англ.). reuters. Праверана 1 студзеня 2024.
  14. = Japan says 5-metre tsunami expected after 7.5 magnitude earthquake in Ishikawa (англ.). independent. Праверана 1 студзеня 2024.
  15. "不斷更新/日本7.6強震房塌「活埋」傳3死 最新災情海嘯畫面曝". ETtoday. 2024-01-01. Праверана 2024-01-01.
  16. "Magnitude 7.6 earthquake strikes Japan, triggering tsunami warning". Rappler. Reuters. 2024-01-01. Архівавана з арыгінала 2024-01-01. Праверана 2024-01-01.
  17. Yilong, Chen (2024-01-01). "【日本元旦強震】輪島市發生火災、道路斷裂恐影響救火" [кітайская]. Tai Sounds. Архівавана з арыгінала 2024-01-01. Праверана 2024-01-01.
  18. "日本石川7.6強震大規模停電!「大火狂燒整排民宅」 漫天黑煙畫面曝光" [кітайская]. FTNN. 2024-01-01. Архівавана з арыгінала 2024-01-01. Праверана 2024-01-01.
  19. "能登で最大震度7の地震 七尾で2人死亡 輪島では1.2メートル以上の津波観測" [японская]. Nippon Television Broadcasting Network. 2024-01-01. Праверана 2024-01-01.
  20. "石川・七尾で男女2人が心肺停止 警察庁" [японская]. The Mainichi. 2024-01-01. Праверана 2024-01-01.
  21. Zhichao, Xu (2024-01-01). "日本7.6強震釀災!警方:七尾市2人失去呼吸心跳" [кітайская]. Sanli News Network. Праверана 2024-01-01.
  22. "家屋倒壊で下敷き…高齢男性1人死亡 石川・志賀町". Goo. Nippon Television Broadcasting Network. 2024-01-01. Праверана 2024-01-01.
  23. "Quake damage reported in Toyama Prefecture". NHK. 2024-01-01. Архівавана з арыгінала 2024-01-01. Праверана 2024-01-01.
  24. "新潟市内で液状化現象を確認、断水も 石川で震度7" [японская]. Sankei Shimbun. 2024-01-01. Архівавана з арыгінала 2024-01-01. Праверана 2024-01-01.
  25. "Japan earthquake: Thousands in shelters overnight after tsunami warnings". BBC. 2024-01-01. Праверана 2024-01-01.
  26. Kageyama, Yuri (2024-01-01). "Japan issues tsunami warnings after a series of very strong earthquakes on the Sea of Japan coast". Associated Press News. Архівавана з арыгінала 2024-01-01. Праверана 2024-01-01.
  27. "Japan's Defense Minister orders SDF to quake-hit areas". NHK. 2024-01-01. Праверана 2024-01-01.
  28. "Series of quakes in Sea of Japan destroys buildings, triggers tsunami waves". France 24. 2024-01-01. Праверана 2024-01-01.
  29. "Strong quake prompts tsunami warning for Japan's northwestern coast". The Japan Times. 2024-01-01. Архівавана з арыгінала 2024-01-01. Праверана 2024-01-01.
  30. "Magnitude 7.4 earthquake strikes Japan, tsunami warning issued". Reuters. 2024-01-01. Праверана 2024-01-01.
  31. а б "Magnitude 7.6 earthquake strikes Japan, tsunami warning issued". Channel News Asia. Reuters. 2024-01-01. Архівавана з арыгінала 2024-01-01. Праверана 2024-01-01.
  32. "Bullet train services suspended in central, eastern Japan after quake". Mainichi Shimbun. 2024-01-01. Архівавана з арыгінала 2024-01-01. Праверана 2024-01-01.
  33. "About 1,400 passengers still in halted bullet train cars after quakes". NHK. 2024-01-01. Праверана 2024-01-01.
  34. "Major Highways Closed Near Epicentre Of Japan Quakes". Barron's. 2024-01-01. Праверана 2024-01-01.