Ціхаакіянская пліта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Велічыня і месцазнаходжанне Ціхаакіянскай пліты

Ціхаакіянская пліта — самая вялікая тэктанічная пліта (таксама літасферная пліта) Зямлі. За выключэннем некаторых частак па яе ўскрайку, Ціхаакіянская пліта ўтварае фундамент амаль што ўсяго Ціхага акіяну; паводле меркаванняў экспертаў, плошча літасфернай пліты складае каля 108 млн. км². Ціхаакіянская пліта ўтворана зямной карой пераважна акеанічнага тыпу — цяжкімі, базальтавымі пародамі.

Ціхаакеанская пліта мяжуе з Паўночнаамерыканскай плітой, плітамі Хуана дэ Фука, Кокас, Наска, Антарктычнай, Аўстралійскай і Філіпінскай плітамі. Магчыма, што ў пераходных зонах паміж плітамі існуюць некаторыя меншыя пліты, але грунтоўных доказаў альбо несумненных тэорый іх існавання на сённяшні дзень няма.

У выніку тэктонікі пліт — няспыннага руху пліт, якія ўтвараюць зямную кару — Ціхаакіянскія пліта рухаецца ў паўночна-заходнім напрамку з хуткасцю каля 10 см ў год. У залежнасці ад напрамку руху ў пераходных зонах адбываюцца разнастайныя геалагічныя працэсы. Так, напрыклад, межы пліты на паўночным усходзе дывергентныя (межы да Паўночнаамерыканскай і пліты Хуана дэ Фука) — пліты расходзяцца ў супрацьлеглыя напрамкі. У выніку руху пліт тут узнікае так званая зона рыфтынгу (альбо лінейны праём, разрыў).

Значныя часткі зямной кары ўздоўж знешняй мяжы Ціхаакіянскай пліты адносяцца да Ціхаакіянскага вогненнага кола, зоны якога характарызуюцца высокай тэктанічнай актыўнасцю, менавіта тут засяроджана большасць усіх актыўных вулканаў планеты Зямля.