Зераўшанскі хрыбет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


Зераўшанскі хрыбет
Каардынаты: Каардынаты: 39°20′00″ пн. ш. 69°40′00″ у. д. / 39.333333° пн. ш. 69.666667° у. д. (G) (O) (Я)39°20′00″ пн. ш. 69°40′00″ у. д. / 39.333333° пн. ш. 69.666667° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Flag of Uzbekistan.svg Узбекістан
Вышэйшы пункт 5489 м
Зераўшанскі хрыбет (Узбекістан)
Зераўшанскі хрыбет

Зераўшанскі хрыбет — горны хрыбет Гісара-Алая, на поўдзень ад ракі Зераўшан (Узбекістан і Таджыкістан).

Хрыбет працягваецца ў шыротным кірунку на 370 км. Сярэдняя вышыня складае 4110 м, вышэйшая кропка - гара Чымтарга (5489 м). На паўночным схіле шматлікія папярочныя даліны левых прытокаў Зераўшана, паўднёвы схіл раздзелены слаба. На ўсходзе (да ракі Фандар'я) - высакагорны рэльеф, на захадзе - сярэднягор'е з карставымі формамі рэльефу. На схілах - рэдкалессе (пераважна з Арчы), горныя стэпы і альпійскія лугі. Каля 560 ледавікоў агульнай плошчай 270 км².

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2