Зоагеаграфія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зоагеаграфія — раздзел біягеаграфіі, навука, якая вывучае распаўсюджванне жывёл на Зямным шары і ўстанаўлівае агульныя заканамернасці гэтага распаўсюджання.

Асноўнымі аб’ектамі зоагеаграфіі з’яўляюцца фаўны і арэалы. Яна даследуе размеркаванне біялагічных відаў і іншых сістэматычных адзінак (родаў, сямействаў і г. д.) па зямным шары, вывучае распаўсюджванне фаўністычных комплексаў, а таксама працэсы рассялення і вымірання жывёл, г.зн. працэсы пашырэння і скарачэння іх арэалаў.

Зоагеаграфію звычайна падзяляюцца на рэгістрацыйную (апісальную), параўнальную і каўзальную (прычынную).

На Беларусі даследаванні па зоагеаграфіі вядуцца з 1920-х гадоў (А. У. Фядзюшын, У. У. Станчынскі .

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]