Зоя Карпаўна Крот
Зоя Карпаўна Крот | |
---|---|
Нараджэнне |
12 лютага 1950 (74 гады) |
Адукацыя |
|
Дзейнасць | палітык, дзяржаўны дзеяч |
Узнагароды |
Зоя Карпаўна Крот (нар. 12 лютага 1950, в. Іванькі Мёрскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Даўгаўпілскі педагагічны інстытут (настаўнік гісторыі і грамадазнаўства), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. Працоўную дзейнасць пачала старшай піянерважатай Дворнасельскай сярэдняй школы Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. Працавала метадыстам раённага Дома піянераў і школьнікаў, загадчыкам сектара ўліку і фінансаў, другім і першым сакратаром Міёрскага райкама ЛКСМБ, загадчыкам аддзела камсамольскіх арганізацый, другім і першым сакратаром Віцебскага абкама ЛКСМБ, інструктарам Віцебскага абкама КПБ, намеснікам старшыні, старшынёй Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. З’яўлялася намеснікам старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, старшынёй савета па справах рэлігій і нацыянальнасцей, начальнікам упраўлення сацыяльнай абароны Віцебскага аблвыканкама. Займала пасаду старшыні камітэта па працы і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва[2].
Зноскі
- ↑ КРОТ ЗОЯ КАРПОВНА Архівавана 29 жніўня 2019.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 12 лютага
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Выпускнікі Даўгаўпілскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў