Зычны гук Г выбухны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Гук voiced velar plosive ("санорны шумны звонкі", "г выбухное") -- у старабеларускай мове перадаваўся пісьмова сродкам двузнака "Кг" пры транслітэрацыі лацінскае літары "G". Сёння -- рэдкі гук у сучаснай беларускай мове, але ён належыць да яе фанетычнага складу, бо ўтвараецца фанетычна (напр. у слове анекдот -- [ан''егдот]). Яго "глухі" адпаведнік -- voiceless velar plosive ("санорны шумны глухі", [к]).

Гук г выбухное мае тэндэнцыю да пераходу ў г фрыкатыўнае/г фарынгальнае. Паводле "Гукаў беларускай мовы", розніца паміж г (абазначэнне г фрыкатыўнага) і г (абазначэнне г выбухнога) не мае фаналагічнага значэння.

У новабеларускай літаратурнай мове гук г выбухное абазначаецца літарай g у сучаснай і традыцыйнай лацінцы. У сучаснай дзяржаўнай схеме транслітарацыі ў лацінскую азбуку гук г выбухное не абазначаецца.

У кірыліцы выбухное г абазначалася па-рознаму:

  • Г' г' (Б. Тарашкевіч)
  • Ґ ґ (Я. Станкевіч; "Беларускі клясычны правапіс. Сучасная нармалізацыя" -- факультатыўна)
  • Кг, кг (Ул. Караткевіч)

У афіцыйным правапісе г выбухное не абазначаецца.

Паміж носьбітамі мовы ўзнікаюць спрэчкі наконт вымаўлення пазычанняў, калі ў мове-крыніцы вымаўляўся г выбухны. Прыклад: Garfield -- [гарфілд] ці [гарфілд].

Словы з выбухным г у беларускай мове [правіць]

Этымалагічны г выбухны [правіць]

  • Швагер
  • Ганак
  • Гвалт (ад інда-еўрапейскага корню *ǵʰwel-)
  • Гузік
  • Гонта
  • Нягеглы
  • Гірса
  • Газа
  • Лязг [к]
  • Рэзгіны
  • Мазгі
  • Розгі
  • Грошы (як варыянт)
  • Гераічны (як варыянт)
  • Газэта (як варыянт)
  • Інтэлігенцыя (як варыянт)
  • Габлі
  • Граніца (як варыянт)
  • Густ (як варыянт)
  • Графа (як варыянт)
  • Бразгат
  • Вэдзгаць
  • Возгры
  • Абрызглы
  • Плявузгаць
  • Агрэст
  • Гергетаць
  • Цуглі
  • Глузд
  • Джгаць
  • Зграбны
  • Зграя
  • Груца
  • Гузы
  • Габрусь (імя) (як варыянт)
  • Цэгла
  • Агата (імя) (як варыянт)
  • Ізгой
  • Цяглі
  • Лезгінка
  • Гарнец

Узнікае фанетычным шляхам [правіць]

  • Эксгумацыя
  • Экзамен
  • Анекдот
  • Пакгаўз
  • Вакзал

Крыніцы:

  1. Лемантар для школаў і хатняга навучаньня//Lemantar dla skolau i chatniaha navucannia. Vyd. «Zaranka», New York, 1964
  2. Ю. Бушлякоў, В. Вячорка, Зьм. Санько, Зьм. Саўка, «Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя», 2005
  3. «Фанетыка слова ў беларускай мове» (Л. Ц. Выгонная, А. І. Падлужны, П. В. Садоўскі), «Навука і тэхніка», 1983
  4. А. І. Падлужны, В. М. Чэкман, «Гукі беларускай мовы», «Навука і тэхніка», 1973.
  5. Ф. М. Янкоўскі, «Беларускае літаратурнае вымаўленне», «Народная асвета», 1970.