Мова
Мо́ва — натуральная знакавая сістэма, галоўны сродак камунікацыі і мыслення ў чалавечай супольнасці, калектыве. Пры разглядзе мыслення як аўтакамунікацыі (зносін індывіда з ім самім) мова вызначаецца як сродак камунікацыі ў найшырэйшым сацыяльным сэнсе. Мова не існуе без грамадства, і грамадства не існуе без мовы.
Мова выконвае дзве галоўныя функцыі: камунікацыйную і намінацыйную.
Камунікацыйная функцыя робіць магчымымі калектыўную працу і афармленне калектыўнага досведу, абмен інфармацыяй між людзьмі ў грамадстве.
Намінацыйная функцыя стварае магчымасць афармлення паняццяў праз моўныя адзінкі, атрымання інфармацыі праз навакольную рэчаіснасць.
Структурна мова з'яўляецца сістэмай моўных адзінак і правіл іх спалучэння. Таксама адрозніваюць моўныя элементы, якія маюць уласнае значэнне (лексемы і марфемы), і элементы, якія такога значэння не маюць (фанемы). Заканамернасці паходжання і існавання моўнай сістэмы наогул і асобных этнічных моўных сістэм вывучаюцца мовазнаўствам.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Мартынаў В. Мова // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва. У 5 т. Т. 3. — Мн: БелЭн, 1986. — с. 655.
- Мартынаў В. Мова // БелСЭ. У 12 т. Т. 7. — Мн: БелЭн, 1973. — с. 283.
- Рагаўцоў В. Мовы свету: Энцыклапедычны даведнік — Магілеў: УА «МДУ імя А.Куляшова», 2009. - 290 с. ISBN 978-985-480-506-1
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мова
| у Вікіслоўніку ёсць артыкул мова |
