Казарка чырвонаваллёвая
| Казарка чырвонаваллёвая | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Падцарства: | ||||||||||||||
| Падраздзел: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Падтып: | ||||||||||||||
| Надклас: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Казарка чырвонаваллёвая |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Branta ruficollis Pallas, 1769 |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Казарка чырвонаваллёвая (Branta ruficollis) — вадаплаўная птушка з сямейства качыных.
Змест |
[правіць] Апісанне
Чырвонаваллёвую казарку немагчыма зблытаць ні з якой іншай птушкай. Грудзі, шыя і бакі галавы карычнева-чырвоныя. Лоб, патыліца, задняя бок шыі чорныя. На межах чорнага і чырвонага колераў аблямоўкай праходзіць тонкая белая паласа. Пляма паміж дзюбай і вокам таксама белая. Тулава чорна-белае. Па памерах яна малаважна пераўзыходзіць рыжанку, дзюба маленькая, шыя даволі кароткая.
Чырвонаваллёвая казарка часта крычыць, у яе гучны, далёка чутны крык, нешта накшталт «Кі-ўлік».
[правіць] Распаўсюджванне
Сустракаецца ў тундры толькі на тэрыторыі Расіі: Таймыр, Гыдан, Ямал і Паўночная Сібір. Раней зімоўкі чырвонаваллёвых казарак размяшчаліся на захадзе і поўдні Каспійскага мора. Цяпер гэтыя птушкі лётаюць зімаваць на паўночны захад і захад Чорнага мора. Адлёт на зімоўку здзяйсняецца масава усімі калоніямі. Падчас пералётаў на зімоўку чырвонаваллёвыя казаркі пралятаюць без прыпынку і адпачынку значныя адлегласці.
[правіць] Лад жыцця
Чырвонаваллёвая казарка — тыповы насельнік тундры і лесатундры. Яна гняздуецца сярод кустоў, карлікавых дрэў недалёка ад вады. Гэтыя птушкі гняздуюцца і кормяцца калоніямі. У месцах гнездавання праходзіць і перыяд лінькі.
[правіць] Харчаванне
Чырвонаваллёвыя казаркі сілкуюцца травой, а таксама, звычайна на зімоўках кормяцца травой, клубнямі і карэнішчамі некаторых стэпавых раслін.
[правіць] Размнажэнне
Пары гэтыя птушкі ўтвараюць яшчэ на зімоўках. Чырвонаваллёвыя казаркі гняздуюцца разрозненымі калоніямі па 3-5 пар, часта недалёка ад гнязда зімняка (Buteo lagopus), сапсана (Falco peregrinus) цi белай савы (Nyctea scandiaca), а таксама {{bt-bellat|Чайка-клыгун{{!}чайкі-клыгуна|Larus argentatus}}, што дае абарону яйкам і птушанятам ад пясца, у той час як вышэйпералічаныя драпежныя птушкі ля сваіх гнёздаў звычайна не палююць. Гняздо казаркі — невялікая ямка ў зямлі, выслана пухам. Кладка ад 4 да 7 яек. Наседжваюць толькі саміцы. Праз 24-27 сутак вылупляюцца птушаняты. Палавая сталасць надыходзіць да 3 гадоў.
[правіць] Ахова
Занесена ў Чырвоны спіс Міжнароднага саюза аховы прыроды і прыродных багаццяў і Чырвоную кнігу Расіі.
[правіць] Літаратура
- Бейчек В., Штясны К. Птицы. Иллюстрированная энциклопедия. М.: Лабиринт-пресс
- Красная Книга Российской Федерации М.: АСТ 2001
- Ганзак Я. «Иллюстрированная энциклопедия птиц». Прага: Артия 1974