Какісіна
Какісіна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 132,1 м |
Даўжыня | 1,87 км |
Шырыня | 0,55 км |
Плошча | 0,78 км² |
Аб’ём | 0,00829 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 5,15 км |
Найбольшая глыбіня | 33,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 10,6 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 2,8 км² |
Выцякаюць | ручаі |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Какі́сіна — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзіва, за 27 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Загорцы.
Плошча паверхні 0,78 км². Даўжыня 1,87 км, найбольшая шырыня 0,55 км. Найбольшая глыбіня 33,5 м, сярэдняя 10,6 м. Даўжыня берагавой лініі 5,15 км. Аб'ём вады 8,29 млн. м³. Плошча вадазбору 2,8 км².
Катлавіна возера серпападобнай формы. Схілы катлавіны вышынёй 12—15 м (на захадзе і ўсходзе 2—6 м), разараныя. Возера акружана шырокай, месцамі забалочанай поймай. На ўсходзе возера берагавая лінія ўтварае вузкі заліў[1]. Берагі пясчаныя, заходнія і паўночныя забалочаныя. Вада вызначаецца чысцінёй і празрыстасцю. Выцякае ручай у возера Вогзіна (цячэнне толькі ў час разводдзя) і ручай[1], працякаючы праз 2 невялікія возеры ў раку Дзіва. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1,2—2,5 м, падводная — да 10 м.
На возеры створаны заказнік мясцовага значэння[2].
Зноскі
- ↑ а б Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
- ↑ ГЛХУ «Лепельский лесхоз» (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — 478 с.
- Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)