Каліпагея

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каліпагея

Каліпагея Мюлера (Calypogeia muelleriana)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calypogeia Buidelmos (Dutch)


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  752074
NCBI  41851
EOL  38059
IPNI  ???

Каліпагея (Calypogeia) — род пячоначных імхоў сямейства каліпагеевых.

Вядома каля 90 відаў, пашыраных па ўсіх кантынентах, акрамя Аўстраліі. На Беларусі некалькі відаў трапляюцца на глебе і гнілой драўніне, у сырых месцах.

Бледна- або сінявата-эялёныя расліны, звычайна ўтвараюць невялікія дыванкі. Сцябло ляжачае, даўжынёй 1—5 см, негалінастае ці слабагалінастае. Лісце косапрымацаванае, шырокаяйцападобнае да трохвугольна-яйцападобнага. Амфігастрыі (відазмененае лісце) круглыя, яйцападобныя або ныркападобныя, у каліпагеі Нееса (Calypogeia neesiana) цэльныя ці неглыбокавыемчатыя, у каліпагеі Мюлера (Calypogeia muelleriana) і каліпагеі аспленіяпадобнай (Calypogeia trichomanis)[1] глыбокадвухраздзельныя. Каробачка са спорамі прадаўгавата-эліпсоідная, на доўгай ножцы, выходзіць з пладовага мяшка.

Зноскі

  1. Дадзены від сучаснымі даследчыкамі класіфікуецца як від другога роду — Kantius trichomanis

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]