Камамбер
| Камамбер | |
| Camembert | |
| Краіна паходжання | |
|---|---|
| Горад, рэгіён |
Камамбер, Нармандыя |
| Малако | |
| Пастэрызаваны |
не |
| Тэкстура |
мяккая, з цвёрдай скарыначкай, пакрытай цвіллю |
| Час паспявання |
не меней 3 тыдняў |
| Сертыфікацыя |
AOC 1983 |
Камамбер (фр. camembert) — гатунак мяккага тлустога сыра, вырабляецца з каровінага малака. Мае колер ад белага да светла-сметанковага. Смак - востры, пікантны, трохі падобны да грыбнога. Звонку камамбер пакрыты пухнатай белай скарыначкай, утворанай спецыяльнай сырнай цвіллю відаў Penicillium camemberti або Penicillium candidum.
Выраб [правіць]
Камамбер вырабляецца з суцэльнага каровінага малака, у якое часам дадаюць невялікую колькасць абястлушчанага малака. Памеры камамбера - таўшчыня 3,1 см, дыяметр 11,3 см і вага 340 грам. З 25 літраў малака можна атрымаць 12 такіх сыроў.
Пры вытворчасці камамбера ў гарачае надвор'е ўзнікаюць цяжкасці, таму камамбер звычайна робяць у перыяд з верасня па май. Малако паступае непастэрызаваным у цэбрах аб'ёмам 27 л з вечкамі. Самы лепшы сыр атрымліваюць з двух порцый - палову згустку змяшчаюць у формы ўвечары, а астатнюю частку на наступную раніцу. На 4,5 л малака пры тэмпературы 27 ° C дадаюць 0,5 мл сычужнага фермента. Згортванне надыходзіць праз 2 гадзіны і малако варта перыядычна памешваць, не дапускааючы адстою слівак.