Камбейскі бурштын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Камбейскі бурштын (англ.: Cambay amber) — выкапнёвая смала, россыпы якой знаходзяць у шахтах на тэрыторыі індыйскага штата Гуджарат, дзе вядзецца здабыча бурага вугалю. Узрост бурштынаносных адкладаў складае 55-52 млн гадоў (ранні эацэн)[1]. Крыніцай смалы, з якой утварыўся бурштын, былі дрэвы з сямейства Dipterocarpaceae. У камбейскім бурштыне было знойдзена больш за 55 сямействаў і 100 відаў членістаногіх[2]. Дрэнна палімерызаваны, дзякуючы чаму добра раствараецца ў арганічных растваральніках, такіх як хлараформ, што дазваляе здабываць з яго насякомых для вывучэння[3].

Зноскі

  1. Frauke Stebner, Ryszard Szadziewski, Hukam Singh, Simon Gunkel, Jes Rust Biting Midges (Diptera: Ceratopogonidae) from Cambay Amber Indicate that the Eocene Fauna of the Indian Subcontinent Was Not Isolated(англ.) // PLOS ONE. — 2017-11-01. — В. 1. — Т. 12. — С. e0169144. — ISSN 1932-6203. — DOI:10.1371/journal.pone.0169144 Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2021.
  2. Biogeographic and evolutionary implications of a diverse paleobiota in amber from the early Eocene of India(англ.) // Proceedings of the National Academy of Sciences. — 2010-10-26. — В. 43. — Т. 107. — С. 18360—18365. — ISSN 1091-6490 0027-8424, 1091-6490. — DOI:10.1073/pnas.1007407107 Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2020.
  3. The extraction of fossil arthropods from Lower Eocene Cambay amber - Acta Palaeontologica Polonica (англ.). www.app.pan.pl. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2020. Праверана 27 лістапада 2020.