Хлараформ
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Хлараформ | |
| Агульныя звесткі | |
|---|---|
| Хімічная формула | CHCl3 |
| Малярная маса | 119,38 г/моль |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Стан (ст. ум.) | бясколерная вадкасць |
| Шчыльнасць | 1,483 г/см³ |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Тэмпература плаўлення | −63,5 °C |
| Тэмпература кіпення | 61,2 °C |
| Аптычныя ўласцівасці | |
| Паказчык пераламлення | 1,4467 |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | 67-66-3 |
| SMILES | ClC(Cl)Cl |
Хлараформ (ён жа трыхлорметан, метылтрыхларыд, хладон 20) — арганічнае хімічнае злучэнне з формулай CHCl3. Пры нармальных умовах бескаляровая лятучая вадкасць c эфірным пахам і салодкім смакам. Практычна нерастваральны ў вадзе — утварае з ёй растворы з масавай доляй да 0,23 %, — змешваецца з большасцю арганічных растваральнікаў. Негаручы.