Канадскі музей прыроды
англ.: Canadian Museum of Nature, фр.: Musée Canadien de la nature — музей біялогіі і прыродазнаўчыя гісторыі ў г. Атава, Антарыа, Канада. Гісторыя музея ўзыходзіць да калекцый Канадскай геалагічнай камісіі 1856 г., якая падчас сваіх аглядаў вяла падрабязны ўлік жывой прыроды Канады.[1] Музей уваходзіць у Асацыяцыю канадскіх музеяў, а таксама ў лік 9 музеяў, на якія сапраўдны сямейны тыднёвы Музейны пашпарт Атавы.
Змест |
Будынак [правіць]
Будынак быў збудавана на тэрыторыі былой фермы, якая належала купцу шатландскага паходжання Уільяму Сцюарту. Мясцовасць была вядомая як Сцюартан. Збудаванне жылых будынкаў у Сцюартане пачалося ў 1870-я гг.[2] У 1905 г. урад набыў гэту зямлю, каб збудаваць будынак у якасці архітэктурнага дадатку да Парламента Канады на процілеглым канцы Меткалф-стрыт.[3] Збудаванне будынка ў «шатландскім баронскім» стылі, якое спраектаваў Дэвід Юарт, абыйшлося ў 1,25 млн канадскіх долараў. У будынку размяшчаліся памяшканні, якія належалі як Сенату, так і Палаце обшчын.
З-за таго, што будынак размяшчаўся на няўстойлівым гліняным грунце, у 1915 годзе прыйшлося знесці высокую вежу, якая вянчала будынак.
Пасля пажару парламента і да 1922 г. тут размяшчалася Палата обшчын і некаторыя ўстановы ўрада Канады. [4]
У 1968 г. Нацыянальны музей Канады быў падзелены на Канадскі музей прыроды і Нацыянальны музей чалавека (пазней пераназваны ў Канадскі музей цывілізацыі), хоць абодва працягвалі знаходзіцца ў тым жа будынку. У 1989 г. музей цывілізацыі пераехаў у новы будынак у Гаціно, і з таго часу Музей прыроды займае ўвесь будынак. У 1990 г. будынак атрымаў статус Нацыянальнага гістарычнага помніка Канады.[5][6]
У 2004—2010 гг. адбыўся капітальны рамонт будынка, падчас якога на месца вежы, дэмантаванай у 1915 г., быў устаноўлены вялікі шкляны каўпак.[7][8][9]
| Арнамент на столі музея | Мазаіка на галоўным уваходзе ў музей. Была ўтоена пад дывановым пакрыццём у 1950 - 2010 гг. | Шкілет сіняга кіта | Статуі мамантаў злева ад музея. |
Літаратура [правіць]
- Ray, Randy. The Big Book of Canadian Trivia. Dundurn Pres. ISBN 9781554884179. http://books.google.ca/books?id=RoBytz0-XuQC&lpg=PA94&dq=Canadian%20Museum%20of%20Nature&pg=PA94#v=onepage&q&f=true.
Зноскі
- ↑ historica The Canadian Encyclopedia. The Canadian Encyclopedia (2010-05-22). Праверана 26 лютага 2011.
- ↑ Kalmam, 52.
- ↑ Fletcher, 148.
- ↑ Parks Canada - Meetings of Parliament. Pc.gc.ca (2005-02-22). Праверана 26 лютага 2011.
- ↑ Victoria Memorial Museum, Directory of Designations of National Historic Significance of Canada
- ↑ Victoria Memorial Museum, National Register of Historic Places
- ↑ Canadian Museum of Nature — Grand Reopening [недаступная спасылка]
- ↑ Cook, Maria ''Ottawa Citizen'' - The Wonders of Nature. Ottawacitizen.com (2010-05-16). Праверана 26 лютага 2011.
- ↑ Canada Her Majesty Queen Elizabeth II Marks the Naming of the "Queens' Lantern" at the Canadian Museum of Nature. Nature.ca. Праверана 26 лютага 2011.
Спасылкі [правіць]
- http://nature.ca/ Афіцыйны сайт