Караль Францавіч Друцкі-Любецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Караль Францавіч Друцкі-Любецкі
Друцк
Друцк
Дэпутат шляхты Пінскага павета[d]
1801 — 1802
маршалак шляхты Пінскага павета
1802 — 1811

Нараджэнне 24 кастрычніка 1777(1777-10-24)
Смерць 13 лютага 1860(1860-02-13) (82 гады)
Месца пахавання
Род Друцкія-Любецкія
Бацька Францішак Друцкі-Любецкі
Маці Генавефа з Алізар-Ваўчкевічаў[d]
Жонка Німфа са Слізняў[d]

Караль Францавіч Друцкі-Любецкі (польск.: Karol Józef Idzi Drucki-Lubecki; 24 кастрычніка 1777, Пагост — 13 лютага 1860, Варшава) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын Францішка Юзафавіча Друцкага-Любецкага, стольніка аршанскага, і Генавефы з Алізараў, дачкі кіеўскага стольніка[1].

У 1801—1802 гадах дэпутат Мінскага ДДС ад Пінскага павета. У 1802—1811 гадах маршалак шляхты Пінскага павета[1].

У выніку падзелу атрымаў фальваркі і вёскі Дабраслаўка, Пласкінь, Церабень, в. Ліпнікі Пінскага павета, маёнтак Бобр (з мястэчкам) Копыскага павета і 18170 злотых[1].

Памёр 13 лютага 1860 года ў Варшаве. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Німфай са Слізняў[1], дачкой Рафала і Тэклі Слізняў. Дзеці:

  • Уладзімір Рафал (1808—1889);
  • Зянон Віргіліюш Міхал (1810—1829);
  • Грацыян Канстанты Ян (нар. 1812);
  • Канстанты Юзаф Матэвуш (1813—1841), у шлюбе з Альбярцінай з Друкіх Любецкіх;
  • Баляслаў Антоні (нар. 1815);
  • Тэкля (1820—1892). У першым шлюбе з Уладзіславам Вадзіцкім (каля 1807—1890), у другім — з Міхалам Войцехам Збіеўскім (1821—1898).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]