Берасцейскае ваяводства
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая |
| Адміністрацыйны цэнтр | Брэст |
| Плошча | 40 600 км² |
Берасцейскае ваяводства, Брэст-Літоўскае[1], Брэсцкае (1566—1795) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Цэнтр — горад Брэст (Бярэсце).
Змест |
Гісторыя [правіць]
Вылучылася з Трокскага ваяводства (1566). Падзялялася на 2 паветы:Берасцейскі, у які ўвайшлі Брэст, тэр. б. Камянецкага павета і Пінскі, у які ўвайшлі Пінск, тэр. б. Кобрынскага павета, Тураў, Гарадзец, Здзітаў, Дубровіцкае княства.
Першы ваявода — Ю. Тышкевіч. З канца 17 ст. у адрознене ад Брэст-Куяўскага ваяводства ў Польшчы называўся Брэст-Літоўскім.
У 1791 утвораны Кобрынскі і Пінска-Зарэчны (з цэнтрам у Плотніцы) паветы. У 1792 Пінска-Зарэчны павет перайменаваны ў Запінскі з цэнтрам у Століне. У 1793 у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай павет увайшоў у склад Расійскай імперыі і стаў паветам Мінскай губерні. У выніку трэцяга падзелу, Берасцейскае ваяводства скасавана, большая яго частка ўвайшла ў Слонімскую губерню Расійскай імперыі, заходняя частка ваяводства ў склад Аўстрыйскай імперыі.
Зноскі
- ↑ Назва выкарыстоўвалася ў польскіх дакументах
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства Літоўскага | ||
|---|---|---|
| Ваяводствы | Віленскае (1413—1795) • Троцкае (1413—1795) • Полацкае (1504—1793) • Новагародскае (1507—1795) • Віцебскае (1508—1793) • Смаленскае (1508—1667) • Берасцейскае (1566—1795) • Менскае (1566—1793) • Мсціслаўскае (1566—1772) • Інфлянцкае (1667—1772) • Браслаўскае (1793—1795) • Гарадзенскае (1793—1795) • Жамойцкае (1793—1795) • Мерацкае (1793—1795) | |
| Іншыя рэгіёны | Жамойцкае староства (XIII стагоддзе — 1795) • Курляндскай герцагства (1562—1795) | |
| Ваяводствы, якія адышлі да Польскага каралеўства ў 1569 |
Кіеўскае (1471—1569) • Падляшскае (1513—1569) • Брацлаўскае (1566—1569) • Валынскае (1566—1569) | |