Каратэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каратэ́до (яп.: 空手道 у перакладзе «шлях пустой рукі») — японскае мастацтва самаабароны без зброі ад узброенага праціўніка[1], якое было аформленае ў 1920-я гады, пачаткова пад назвай тодэ Фунакосi Гіцінам (Тамінакосі) з вострава Акіна́ва[2]. КАРАТЭКА(яп.: 空手家|karateka, «практыкуючы каратэ»). Афiцыйна гэты вiд кэмпо нарадзiўся ў 1933 годзе[Крыніца?].

Каратэ ў Беларусi[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Кажамякін атакуе

Са з'яўленнем каратэ ў СССР у кан. 1970-х, хваля захаплення гэтым навамодным у той час відам японскага адзінаборства закранула і БССР. Колькасць секцый каратэ хутка павялічвалася. Найболей папулярнымі і вядомымі iнструктарамі ў Беларусі таго часу былі Алег Кірыенка, Леанід Лушчык, Пётр Калінін, Андрэй Вількін, Валерый Буяк, Аляксандр Ляцецкі (Мінск), Аляксандр Кажамякін (Наваполацк)[3]. У 1978—1983 каратэ актыўна развівалася. Аднак, у траўні 1984 года ў Крымінальны кодэкс СССР увялі артыкул для пераследу за заняткі каратэ, бо за папярэднія два гады на афіцыйных спаборніцтвах адбылося пяць смяротных здарэнняў, сведкам аднаго з якіх стаўся беларускі iнструктар Алег Кірыенка. За выкладанне гэтага баявога мастацтва пагражала зняволенне да 5 год. Мастацтва захавалася ў Беларусі дзякуючы яго выкладанню пад выглядам дзюдо ў ваенна-патрыятычных клубах «Юны дэсантнік» і «Дзяржынец», а таксама ў фізкультурна-аздараўленчых камбінатах — пад прыкрыццём боксу і ў дзіцячых спартыўных школах — пад прыкрыццём іншых відаў спорту[4].

У час Перабудовы была адноўлена федэрацыя баявых мастацтваў, у каратэ ў БССР пачаўся новы этап развіцця. З'явілася некалькі федэрацый па асобных відах і стылях каратэ. У Беларусі каратэ працягвала сваё развіццё, праходзяць спаборніцтвы, беларускія спартсмены ўдзельнічаюць і перамагаюць у міжнародных спаборнiцтвах. Майстры, у тым ліку і японскія, прыязджаюць у Мінск і праводзяць семінары па каратэ[Крыніца?].

14 лютага 2009 года прайшоў міжнародны турнір па каратэ, прысвечаны 30-годдзю гэтага баявога мастацтва ў Беларусі. У спаборніцтве ўдзельнічалі маладыя спартсмены з 8 краін, ушаноўваліся ветэраны каратэ Беларусі і краін СНД[5].

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Милковский Е. Искусство спортивной борьбы Японии [Jerzy Milkowski. Sztuki i sporty walki Dalekiego Wschodu. Warszawa : Sport i Turystyka, 1988] / Пер. с польск. И. И. Лучица-Федорца. — Мн. : Полымя, 1991. — 175 с.: ил. ISBN 5-345-00296-7