Карыя авальная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карыя авальная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carya ovata (Mill.) K. Koch

Сінонімы
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19242
NCBI  60418
EOL  596231
GRIN  t:9255
IPNI  30122806-2
TPL  kew-2701831

Карыя авальная (Carya ovata) — від раслін сямейства Juglandaceae.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Лістападнае дрэва да 30 м вышынёй. Лісце пёрыстае, скідваецца на зіму.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Расце ў лісцевых лясах у далінах рэк на ўсходзе ЗША ад Канзаса і ў Канадзе на крайнім паўднёвым усходзе. Кара ў дрэва адслойваецца доўгімі тоўстымі пласцінкамі. Канцы такіх пласцін загнутыя, таму ствол дрэва здаецца кудлатым.

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Увосень расліна вельмі маляўнічая. Аднак павольны рост і дрэнная прыжывальнасць робяць карыю авальную нявыгаднай культурай для азелянення. Драўніна шчыльная і трывалая, таму ідэальна падыходзіць для вырабу ручак інструментаў.

Папулярныя дровы для вэнджання мяса, бо маюць характэрны прыемны пах.

Дробныя арэхі ядомыя, маюць салодкі смак.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ліс. — К.Махаон-Україна, 2008. — 304 с., іл. — С. 136